Вісарыён Гарбук

24 лістапада 1913 года нарадзіўся Вісарыён Гарбук – заслужаны работнік культуры БССР, беларускі празаік, паэт і перакладчык. З’явіўся на свет у вёсцы Шкілякі Полацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1933 годзе скончыў Лепельскі педагагічны тэхнікум. Выкладаў беларускую, рускую мову і літаратуру ў Дварэцкай няпоўнай сярэдняй школе, адначосова вучыўся завочна на літаратурным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута. У 1935 годзе перайшоў на дзённае аддзяленне, а ў красавіку 1936-га – рэпрэсіраваны. Зняволенне адбываў на Калыме. Вярнуўся ў Беларусь у 1940 годзе, а 1961-м быў поўнасцю рэабілітаваны.


У ліпені 1941 года прызваны ў армію. Удзельнічаў у абароне Масквы, вызваленні Беларусі, Польшчы, узяцці Берліна. Хвароба (поліартрыт) на 14 гадоў прыкавала Гарбука да ложка. Апошнія гады жыў у Пяцігорску.
Літаратурнай працай пачаў займацца ўжо цяжка хворым. Публікаваўся ў расійскім друку з 1957 года, у беларускім – з 1961. Першы зборнік апавяданняў “Не шукаю спакою” выйшаў у 1963 годзе ў Мінску. Вісарыён Гарбук перакладаў на беларускую мову казкі народаў Паўночнага Каўказа (зборнік “Напітак волатаў”). У 1971 годзе паводле яго апавядання “Твар у палоску” зняты тэлефільм. У 1983 г. выйшла кніга выбраных твораў “Горад без папугайчыкаў”.
Гарбук пісаў пераважна для дзяцей. Яго апавяданні займальныя, адкрываюць непаўторны свет дзіцячых уяўленняў, гульняў і забаў.
Памёр Вісарыён Гарбук 8 жніўня 1986 г.

Наталля СТУКАЛАВА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Лукашенко подписал указ о повышении трудовых пенсий с 1 сентября

Повышение трудовых пенсий в среднем на 5% произойдет с 1 сентября. Это предусмотрено указом №288,…

9 часов ago

Долгожданное возвращение домой

10 граждан Украины и 10 военнослужащих Российской Федерации, ранее находившихся в плену, вернулись домой Республика…

9 часов ago

Лучшие комбайнеры на 24 августа 2026

Лучшие комбайнеры (зерно + рапс) 24 августа 2026 Зябко Александр – 2664 т (филиал «Ольшанка-Агро»…

9 часов ago

В Березинском заповеднике прошел VII фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока»

22 августа в Березинском биосферном заповеднике начался VII международный фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока». Заповедные…

19 часов ago