Са святам Божага Нараджэння!

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, дарагія парафіяне!
Сардэчна віншую ўсіх са светлым і цёплым святам Божага Нараджэння! Няхай Божая любоў сагравае вас, радуе і вядзе па сапраўднай дарозе шчасця, якая напоўнена верай, надзеяй і шчырай любоўю!
Таямніца Божага Нараджэння выклікае ў кожным з нас самыя ўзнёслыя і лепшыя пачуцці, радасць яднання з Богам. У светлы дзень Хрыстовага Нараджэння мы адкрываем свае сэрцы, адчуваем спакой і ласку Божыю. Запальваюцца калядныя елкі, гучаць радасныя спевы, рыхтуюцца падарункі.
Са святам Божага Нараджэння і Новым 2019 годам! Веры, надзеі, любві на кожны дзень жыцця.

Мікалай Ліпскі, ксёндз, пробашч парафіі святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі і парафіі Перамянення Пана ў Чашніках.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *