З любоўю да Радзімы
Літаратурна-музычная кампазіцыя «З любоўю да малой Радзімы»нядаўна праходзіла ў Чырвонараніцкай сельскай бібліятэцы. Падчас мерапрыемства гучалі вершы аб роднай зямлі, каханні і сапраўдных каштоўнасцях.
Бурнымі апладысментамі сустракалі вяскоўцы вакальную групу «Рябинушка» гарадского Дома культуры мікрараёна папяровай фабрыкі. Да мерапрыемства ў бібліятэцы была аформлена выстава «Малой радзімай напоўнена сэрца да краю», дзе экспанаваліся краязнаўчыя матэрыялы, фотаздымкі.
Варвара ЮРКЕВІЧ.