Кніжкіна бальніца

Традыцыйна ў канцы сакавіка ў бібліятэках раёна праходзяць тыдні дзіцячай кнігі. Напрыклад, у Іванскай сельскай бібліятэцы з удзелам вучняў малодшых класаў мясцовай школы адбылася акцыя «Кніжкіна бальніца».

Напачатку мерапрыемства бібліятэкары расказалі хлопчыкам і дзяўчынкам пра «хваробы» кніг. Дзеці ўважліва слухалі, а потым пачалі «лячыць літаратуру»: выпроствалі і падклейвалі старонкі, сціралі гумкай алоўкавыя пазнакі. Усяго маленькімі дактарамі было адрамантавана больш за 30 выданняў.
Падчас правядзення мерапрыемства школьнікі адчулі важнасць сваёй працы і прыйшлі да высновы, што да кнігі трэба ставіцца акуратна, а калі незнарок здарылася яе парваць, то неабходна хутка аказаць ёй «першую дапамогу.»

Варвара ЮРКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *