Набывайце надзелы

Кожны год сельвыканкамы выстаўляюць на продаж надзелы ў маляўнічых, прывабных мясцінах, здольных зацікавіць патэнцыяльных пакупнікоў. Пускаючы іх у гаспадарчы зварот, яны тым самым папаўняюць свой бюджэт.

Вось такі надзел ёсць магчымасць набыць на цэнтральнай вуліцы Іванска.

Так, напрыклад, на тэррыторыі аграгарадка Іванск маюцца свабодныя надзелы. Гаворка вядзецца пра ўчасткі, размешчаныя па цэнтральнай вуліцы. Праз дадзены населены пункт праходзіць ажыўленая аўтатраса, якая звязвае з раённым цэнтрам, вядзе ў напрамку Лепеля, Віцебска. У Іванску — даволі развітая інфраструктура. Ёсць крама, дзіцячы сад-школа, пошта, тут жа праўленне ААТ «Іванскі-Агра». Аграгарадок не абдзелены прыроднымі багаццямі. У межах Іванска — два возеры. Непадалёку — лес.

Вось такі надзел ёсць магчымасць набыць на цэнтральнай вуліцы Іванска.

Калі вы жадаеце звязаць сваё жыццё з вёскай, працаваць на зямлі, тады вам сюды. Плошча кожнага надзела прыкладна 25 сотак. Зямля любіць сапраўднага гаспадара.

Вось такі надзел ёсць магчымасць набыць на цэнтральнай вуліцы Іванска.

Свабодныя зямельныя надзелы ёсць і ў другіх населеных пунктах. Напрыклад, у Прыстоях, Тоўпінцах, Баярах, Малой Вядрэні, Сяльцы. У межах гэтых вёсак шмат прывабных мясцін. Ёсць магчымасць частавацца мёдам, бо тут шмат пчаляроў.

Зацікавіліся? Хочаце набыць участак для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома? Звяртайцеся ў Іванскі сельвыканкам, тут чакаюць патэнцыяльных пакупнікоў. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць по тэлефонах 6-39-85, 6-39-86, 6-39-84, 294-35-53 (МТС).

Марына МІШУЛКОВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *