На “Агульную дыктоўку”

1 чэрвеня ў Беларусі пройдзе масавая “Агульная дыктоўка” па беларускай мове. Напісаць яе можна будзе дома альбо ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Маштабная ініцыятыва прымеркавана да 400-годдзя выхаду “Граматыкі” Мялеція Сматрыцкага — кнігі, якая больш за 200 гадоў была вядучым выданнем па славянскай філалогіі, паведамілі ў кампаніі “Лідскае піва”, якая з’яўляецца арганізатарам праекта.
Напісаць дыктоўку можа любы жадаючы незалежна ад узросту і роду заняткаў. Пры гэтым арганізатары свядома выбіраюць тэкст павышанай складанасці, каб звярнуць увагу на багацце, самаідэнтычнасць і асаблівасці беларускай мовы.


Каб стаць удзельнікам, трэба зарэгістравацца на старонцы праекта і ў пазначаны час далучыцца да сотняў беларусаў, якія будуць пісаць дыктоўку на роднай мове. Сёлета арганізатары забяспечваюць радыётрансляцыю дыктоўкі на хвалях радыёстанцыі “Культура” (102,9 FM у Мінску, 88,5 FM у Брэсце, 99,3 FM у Віцебску, 91,5 FM у Гомелі, 95,0 FM у Гродне, 99,1 FM у Магілёве). Прамая трансляцыя пачнецца а 12 гадзіне адначасова са стартам дыктоўкі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Для праверкі трэба будзе адправіць сваю працу па форме на сайце lidskae.by.
Правяраць дыктоўкі будуць прафесійныя філолагі. Арганізатары звяртаюць увагу, што выпраўленні будуць улічвацца на карысць ўдзельніка. Вынікі дыктоўкі стануць вядомыя праз 5-7 рабочых дзён, і кожны ўдзельнік атрымае электронны сертыфікат. Арыгінал тэксту дыктоўкі апублікуюць на старонцы праекта, каб кожны мог праверыць сябе.
Папулярызацыя беларускай мовы — важны напрамак карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці “Лідскага піва”. Кампанія рэгулярна арганізуе акцыі і фестывалі на беларускай мове. Праект “Агульная дыктоўка” ў 2019 годзе праводзіцца кампаніяй “Лідскае піва” пры падтрымцы канала “Культура” Беларускага радыё.

****

“Праект “Агульная дыктоўка” накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы. Сёлета ён будзе праходзіць ужо ў трэці раз. Два гады таму ўдзельнічалі каля 170 чалавек, летась іх было больш за 300″, — паведамілі арганізатары.

Наталля СТУКАЛАВА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

КГК выявил нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах госорганов

Комитетом госконтроля Витебской области выявлены нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах государственных органов…

12 часов ago

Развитие проекта «Здоровые города и поселки» в Чашникском районе

В Республики Беларусь проект «Здоровые города и поселки» стартовал в 2012 году, в Витебской области…

18 часов ago

Выставка о 22 женщинах – Героях Соцтруда открылась в Палате представителей

Выставка о 22 женщинах - Героях Социалистического Труда открылась в фойе Овального зала Дома правительства,…

22 часа ago

Лучшие организации и предприятия Витебщины занесены на областную Доску почета

Лучшие районы, предприятия и организации северного региона, занесенные на областную Доску почета, сегодня чествовали в…

22 часа ago

УП «Витебскоблгаз» напоминает !

Уважаемые жители района, во избежание возникновения аварийных ситуаций и несчастных случаев, в соответствии с Правилами…

24 часа ago

Пьяный посетитель кафе избил сотрудника из-за потерянного ключа

Культурный отдых в одном из кафе города Чашники закончился для 39-летнего местного жителя уголовным делом.…

24 часа ago