Гэты дзень жыхары вёскі Навасады запомнілі надоўга. Не дзіва, бо ў дадзеным населеным пункце адбылося сапраўднае свята. Арганізавалі яго ААТ “Проземле-Агра”, Празямлянскі сельвыканкам і, вядома ж, культработнікі (з мясцовага клуба і ГДК райцэнтра). Вяскоўцам зрабілі цудоўны падарунак.
“Я тут нарадзіўся. І край мне гэты дарагі” – такую назву насіла мерапрыемства. Дзень вёскі Навасады праходзіў цікава. Гучалі песні ў выкананні сама-дзейных артыстаў, экспанавалася выстава народнай творчасці, не абышлося без падарункаў. Ушанавалі чалавека вельмі паважанага – удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Сямёна Мікалаевіча Парцянку. Добрыя словы былі сказаны пра старэйшыну Уладзіміра Булыну. Самы маленькі жыхар вёскі, чатырохгадовы Максім Шчарбіцкі, атрымаў сваю порцыю апладысментаў. Не забыліся адзначыць і шматдзетную маці Тамару Шостак. Нарэшце, арганізатары свята традыцыйна выбралі лепшы падворак. Тытул гаспадара нумар адзін дастаўся Уладзіміру Трусаву. А ў якасці падарунка руплівы вясковец атрымаў граблі, чым застаўся вельмі задаволены. Інвентар добраму гаспадару ніколі не пашкодзіць.
***
Лілася песня над Навасадамі. Гуляла вёска. А ў канцы мясцовыя жыхары выказалі шчырыя словы падзякі артыстам. І прасілі, каб тыя часцей прыязджалі. Ад паўсядзённых клопатаў нікуды не дзенешся. Але ж душа часам просіцца спяваць…
Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.
22 августа в Березинском биосферном заповеднике начался VII международный фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока». Заповедные…
В преддверии профессионального праздника – Дня работников государственной статистики – мы хотим рассказать о людях,…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов органов государственной статистики с профессиональным праздником. Об…
Примите искренние поздравления с Днем работников государственной статистики. Сегодня, когда информация стала ключевым ресурсом развития,…