Гораду-юбіляру

                                             Алена ГУБАРАВА

                Гораду-юбіляру

Ля возера Лукомльскага ў той далёкі час
«Узвесці ДРЭС!», – так голасна ўрад зрабіў наказ.
І цішыню спрадвечную ўзбудзіў матораў гул.
Народ Саюза вырашыў: «Заўжды дапамагу».

Каб справу грандыёзную ў тэрмін завяршыць,
Стаяць праблемы розныя, з іх першая – дзе жыць.
І ў шэсцьдзесят чацвёртым (быў жнівень на зямлі)
Пад першую хаціну падмурак узвялі.

Дом будаваўся хутка, цяпер як помнік ён,
Кіпела праца суткамі, будаўнікам – паклон!
Сваёю працавітасцю, стараннем цераз край,
Героямі вялікімі людзей тых называй.

Расла электрастанцыя, услед пасёлак рос.
Новалукомлем звацца стаў у снежаньскі мароз.
Цяпер тут вуліц многа, адразу не згадаць,
Дамоў шматпавярховых, што ў неба ўсё глядзяць.

Усе з’яднана, разам ствараюць утульнасць тут.
Вялікі дзякуй кажам, жыцця нам без пакут.
Расце і прыгажэе наш горад з года ў год.
Хай юбілей сагрэе ўвесь яго народ.

Хай шчасце не абыйдзе ніводную сям’ю,
Ніхто не будзе ў крыўдзе і скажа: «Я люблю…
Мой родны горад, мілы, Новалукомль мой,
Ты лёс мой, мае крылы, заўсёды будзь са мной!»

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *