І мядком пачаставацца, і дзіву падзівіцца

Праз тыдзень усе мы, жыхары і госці раёна, будзем адзначаць 515-годдзе Чашнік. Зразумела, што падрыхтоўка да знамянальнай падзеі вя-дзецца поўным ходам. Задзейнічаны ў гэтым шматлікія працоўныя калектывы, арганізацыі, грамадскія аб’яднанні, індывідуальныя прадпрымальнікі, дарослыя і дзеці.
І калі вы яшчэ пакуль не знайшлі сваё месца, каб стаць непасрэдным удзельнікам святочных мерапрыемстваў, хвалявацца не варта, такая магчымасць будзе.


Арганізатары ўрачыстасцей плануюць, каб жыхары і госці горада сярод іншага маглі і мядком пачаставацца, і дзіву падзівіцца.
А таму, найперш, прапануюць у Дзень горада Чашнікі ўсім тым, хто займаецца вытворчасцю мёду, прыняць удзел у выставе-продажы гэтага каштоўнага ласунку, карысныя якасці якога не выклікаюць сумненняў. Будзе выдатная магчымасць прарэкламаваць перад вялікай аўдыторыяй свой тавар і заробак нейкі мець. Зацікавіліся? Тады званіце па тэл. 4-28-85.
Другая прапанова тым, хто шчыруе на сваіх градках. У кагосьці бурак вырас выключных памераў, а хтосьці не нарадуецца і дзіву даецца велічыні цыбу-ліны, агурка ці яблыка. А яшчэ ж яны і форму незвычайную мець могуць. Хочаце здзівіць удзельнікаў святочных мерапрыемстваў, прыняўшы ўдзел у выставе садавіны і гародніны? Звяртайцеся да арганізатараў па тэлефоне 4-28-85.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *