«Куточак, сэрцу дарагі»

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 515-годдзю Чашнік, у раёне пачаліся задоўга до сённяшняга дня. Вось і ў мікрараёне льнозавода колькі дзён таму адбылося свята «Куточак, сэрцу дарагі», якое не пакінула раўнадушнымі ні карэнных жыхароў, ні гасцей.

Удзельнікаў урачыстасцей віталі артысты мастацкай самадзейнасці Чашніцкага гарадскога Дома культуры, у іх выкананні гучалі вядомыя песні. Тут жа месці-лася выстава работ мясцовых майстроў, у тым ліку і Валянціны Анатольеўны Шасціткі. Вышыванкі, ручнікі, сурвэткі і многае іншае радавалі вока.
У гэты дзень ушаноўвалі старэйшую жыхарку Соф’ю Прохараўну Скабіцкую, старшыню ветэранскай арганізацыі Наталлю Арсенцьеўну Серабро і Марыю Філіпаўну Хацкевіч, дзень нараджэння якіх у верасні, Таццяну Лукінічну Вішнеўскую, Надзею Іванаўну Кацар, Зінаіду Андрэеўну Гаралевіч, Зою Міхайлаўну Кухарэнка, Паўла Іванавіча і Ганну Сямёнаўну Папко, Генадзія Рыгоравіча і Ніну Мікалаеўну Галай і многіх іншых. Усе яны — мудрыя, разважлівыя і адкрытыя — жывая гісторыя мікрараёна.
Не забыліся пра Мікалая Міхайлавіча і Святлану Філіпаўну Булай, Сяргея Міхайлавіча і Галіну Міхайлаўну Давыдавых, Мікалая Мікалаевіча і Раісу Васільеўну Бабковых, Віктара Аляксандравіча і Вольгу Васільеўну Папко, як і пра згаданыя вышэй пары, яны многа гадоў разам і ў радасці, і ў смутку. А вось мужа і жонку Папко да радасці прысутных запрасілі яшчэ і станцаваць.
Падарунак атрымала і самая малодшая жыхарка мікрараёна Емальдзінава Злата.
І, канечне ж, усе з нецярпеннем чакалі, калі назавуць прыдамавую тэрыторыю і дом, якія больш другіх вызначыліся пры навядзенні парадку. Лепшым па добраўпарадкаванні тэрыторыі прысядзібнанага ўчастка прызнана падвор’е Галіны Кірылаўны Сабалеўскай, а дом узорнага парадку — Вольгі Васільеўны і Віктара Аляксандравіча Каваленка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *