На Віцебшчыне рыхтуюцца  святкаваць “Дажынкі”

Зусім хутка  ў Браславе распачнецца вялікае свята. Менавіта гэты райцэнтр стаў месцам правядзення абласных “Дажынак-2019”. У слаўны горад з’едуцца шматлікія дэлегацыі з розных куткоў Прыдзвінскага краю. Чашніччына выключэннем не будзе. Наш раён прадставяць  больш двух  дзясяткаў чалавек.

Па традыцыі на абласных “Дажынках” уручаецца шмат узнагарод. Ушаноўваюць перш за ўсё лепшых хлебаробаў, а таксама працаўнікоў жывёлагадоўлі, спецыялістаў.

Праграма свята вельмі насычаная і разнастайная. Удзельнікаў фестывалю-кірмашу чакаюць шматлікія экспазіцыі, спартыўныя спаборніцтвы, майстар-класы, канцэрты, акцыі, тэматычныя пляцоўкі. Цырымонія ўручэння ўзнагарод лепшым працаўнікам вёскі адбудзецца ў лесапарку “Леснічоўка”.

Прыемна адзначыць, што і наш раён унёс сваю лепту ў абласны каравай. Сёлета на Чашніччыне намалочана 29 тысяч тонн зерня, што складзе 144 працэнты да мінулагодняга. Сярэдняя ўраджайнасць склала 23,6 цэнтнера з гектара. Імёны камбайнераў-тысячнікаў, як кажуць, на слыху. Хлебаробы  ААТ “Палац працы-Агра” Віктар Папко і “Вядрэнскае-Агра” Аляксей Падрэз здолелі пераадолець знакавы рубеж. За гэта ім – агульная пашана.

Пра тое, як праходзілі абласныя “Дажынкі”, чытайце ў наступным нумары газеты.

Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.

 

Поделиться в:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *