Калядны тыдзень

У каталікоў калядны тыдзень працягваецца, а ў праваслаўных ён толькі пачынаецца. Каляды заўсёды адзначаліся весела і цікава. Работнікі культуры прапаноўваюць не адыходзіць ад традыцый і ў гэтым годзе. Запрашаюць жыхароў райцэнтра 6 студзеня ў 18.00 на плошчу каля галоўнай ёлкі раёна. Свята народнага календара абяцае быць цікавым.

Фото из архива.

Для жыхароў мікрараёна папяровай фабрыкі свята «Калядкі – вясёлыя святкі» адбудзецца таксама 6 студзеня ў 18.00 у гарадскім Доме культуры. Калектывы ГДК райцэнтра і папяровай фабрыкі будуць весяліць публіку, прадэманструюць веданне народных абрадаў.

Наталля СТУКАЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *