Галоўную елку Іванскага сельсавета ўбралі загадзя.
Вельмі нават змястоўна. Па-першае, загадзя паклапаціліся пра галоўны сімвал свята. Побач з адміністрацыйным будынкам ААТ «Іванскі-Агра» ўстанавілі лясную прыгажуню. Кіраўніцтва гаспадаркі вырашыла пытанне з набыццём гірлянды. Разам з сельвыканкамам, Домам фальклору прыбралі елку, запалілі святочныя агні. І кантору падсвяціць не забыліся, і дрэўцы. Атрымалася не горш, чым у гарадах.
Як толькі цямнее, агні пачынаюць зіхацець. І відовішча гэта вельмі ўражвае. Нават шмат хто з аўтамабілістаў прыпыняецца, каб пабачыць такое хараство.
Тут, у цэнтры Іванска, і збіраюцца мясцовыя жыхары па вечарах. Людзі прыходзяць семьямі, каб палюбавацца прыгажосцю. Асабліва радуюцца дзеці. Адчуваюць сябе нібы ў казцы. Каля елкі ў апошнія дні адыходзячага года ладзіліся святочныя мерапрыемствы. Вядома ж, і ў навагоднюю ноч гэтае цудоўнае месца не пуставала. Сустрэлі жыхары Іванска 2020-ы, а потым выйшлі на вуліцу павесяліцца разам. Каля галоўнай елкі сельсавета. Гуляў Іванск, як і іншыя вёскі! Спаць у навагоднюю ноч, як і на Каляды, не выпадала. Толькі весяліцца. Як кажуць у народзе, рабіць гэта трэба з галавой на плячах. Тады ўсё будзе добра.
Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.
Повышение трудовых пенсий в среднем на 5% произойдет с 1 сентября. Это предусмотрено указом №288,…
10 граждан Украины и 10 военнослужащих Российской Федерации, ранее находившихся в плену, вернулись домой Республика…
Лучшие комбайнеры (зерно + рапс) 24 августа 2026 Зябко Александр – 2664 т (филиал «Ольшанка-Агро»…
22 августа в Березинском биосферном заповеднике начался VII международный фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока». Заповедные…