За актыўную дзейнасць, за выдатныя дасягненні

Пачатак кожнага новага года ў нашай краіне азнаменаваны добрымі традыцыямі. Гэта акцыя «Нашы дзеці», Калядны міжнародны турнір аматараў хакея і іншыя.
Ёсць яшчэ адна прыгожая традыцыя — прысуджэнне прэмій «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльных прэмій дзеячам культуры, мастацтва і спорту.


Заслугі людзей, якія зрабілі нашу краіну багацей духоўна і культурна, а таксама праславілі на сусветнай арэне, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае асабіста. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведныя Указы.
Цырымонія ўручэння высокіх узнагарод прайшла ў Палацы Рэспублікі. Лаўрэатамі прэміі “За духоўнае адраджэнне” 2019 года за актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне сталі протаіерэй Іаан (Іван) Аляксандравіч Харашэвіч, настаяцель храма прыхода святой роўнаапостальскай Марыі Магдаліны горада Мінска, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў, калектывы грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя мнагадзетных бацькоў», філіяла ўстановы культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» «Археалагічны музей «Бярэсце», аўтарскі калектыў, стваральнік фундаментальнага картаграфічнага выдання «Вялікі гістарычны атлас Беларусі».
«Вялікую ідэю служэння грамадству і дзяржаве намінанты прэміі «За духоўнае адраджэнне» ставяць вышэй за матэрыяльныя выгоды. Сваімі справамі і ўчынкамі замацоўваюць у нашых сэрцах веру ў дабро і чысціню думак.
Такі прыклад выклікае пачуццё гордасці за наш народ, які захаваў лепшыя нацыянальныя рысы: спагадлівасць і велікадушнасць, працавітасць і мэтанакіраванасць, сапраўдны патрыятызм,» — адзначыў Прэзідэнт.
Дзесяць спецыяльных прэмій за выдатныя дасягненні прысуджаны дзеячам культуры і мастацтва за 2019 год. Сярод узнагароджаных — калектыў установы культуры «Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва». Такую высокую ацэнку атрымала праца калектыву па стварэнні экспазіцыі Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і правядзенне маштабных выставачных праектаў «Восіп Цадкін. Вяртанне», «Аляксандр Родчанка. Фатаграфія з «BXУТЕМАС».
А некалькімі днямі раней, 4 студзеня 2020 года, Аляксандр Лукашэнка ў мэтах стымулявання і сацыяльнай падтрымкі дзейнасці ў галіне фізічнай культуры і спорту падпісаў Указ аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп». У ліку ўзнагароджаных Уладзіслаў Ганчароў, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце Міністэрства спорту і турызму.
«А наша традыцыйная прэмія «Беларускі спартыўны Алімп» няхай натхняе айчынных спартсменаў на новыя здзяйсненні на будучых Гульнях у алімпійскім Токіо,» — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Матэрыялы БЕЛТА.

 

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

ИМНС. Вниманию автомобильных перевозчиков

автомобильных перевозчиков пассажиров автомобилями-такси, водителей автомобилей-такси, владельцев электронных информационных систем! С 1 апреля 2026 г.…

3 часа ago

C 1 июня 2026 безалкогольные энергетические напитки включены в перечень подакцизных товаров

Акцизы исчисляются: производителями - в отношении безалкогольных энергетических напитков, отгруженных на территории Республики Беларусь с…

3 часа ago

Состоялось открытое заседание Чашникского районного исполнительного комитета под руководством председателя Дмитрия Станкевича

На повестке — два основных вопроса: — Об обеспечении пожарной безопасности на объектах итерриториисубъектовхозяйствования,расположенных на…

3 часа ago

Памятным местам особое внимание

В Чашникском районе заместитель начальника РОВД по идеологической работе и кадровому обеспечению подполковник милиции Александр…

3 часа ago

УП «Витебскоблгаз» напоминает! Осторожно – угарный газ

Газ – это удобный и эффективный источник энергии. На протяжении нашей жизни он приносит в…

7 часов ago

Лукашенко обозначил ключевые подходы при корректировке планов по строительству и развитию ВС

Президент Беларуси Александр Лукашенко, заслушивая доклад о предложениях по корректировке мероприятий Плана строительства и развития Вооруженных Сил…

21 час ago