Казка пачынаецца ў школе

Дзіцячы конкурс «Казка – цудоўная краіна» правялі абласное аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў, тэатр «Лялька» і курсы «Мова нанова – Віцебск». Школьнікі ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў даслалі на яго самыя розныя, поўныя цудаў і чараўніцтва гісторыі. Усяго – каля 90 прац.
Актыўны ўдзел у конкурсе прынялі юныя літаратары з Новалукомля. Сярод лепшых конкурсных работ – творы вучняў сярэдняй школы №1 горада энергетыкаў Вікторыі Кручок (казка «Дзяўчынка з магічнымі картамі»), Глеба Аляшкоўскага (казка «Залатое сэрца»), Віталіі Мацарскай (казка «Чароўны ліхтарык»). Аўтарам уручылі заслужаныя ўзнагароды.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *