Не змоўкне слава тых вялікіх гадоў

Сёння публікуем матэрыял пра Васілія Антонавіча Улаховіча, імя якога  ў кнізе народнай славы  «Іх імёны авеяны славай» Вяцерскай школы. Яго мы  дапоўнілі новымі звесткамі, пра якія нам паведаміў сын Васілія Антонавіча – Віктар Васільевіч Улаховіч.  

Нарадзіўся Васілій Антонавіч 2 лютага 1925 года ў вёсцы Цотава Чашніцкага раёна. У сям’і, акрамя яго, было яшчэ шэсць дзяцей. У даваенны час В. А. Улаховіч паспеў скончыць 9 класаў Замацкай школы, курсы бухгалтараў. Але планаваў звязаць сваё жыццё з педагогікай, вельмі жадаў стаць настаўнікам пачатковых классаў. А тут вайна.
Васілій не жадаў мірыцца з навязанымі фашыстамі парадкамі і пайшоў у партызаны. Партызаніў з лістапада 1943 года ў атрадзе брыгады Панамарэнкі, які ды-слакаваўся на тэррыторыі Талачынскага раёна, выконваў розныя заданні, якія яму даручалі. Разам з партызанскім атрадам удзельнічаў у прарыве на возеры Палік, цудам застаўся жывы. У партызанах ваяваў да ліпеня 1944 года.
Пасля Васілій быў прызваны ў Чырвоную Армію. Разам з 4-м Украінскім фронтам ваяваў у Закарпацці, вызваляў Польшчу, Чэхаславакію, Усходнюю Прусію. У кнізе народнай славы «Іх імёны авеяны славай», якая вялася ў Вяцерскай школе, захаваўся ўспамін пра вызваленне Польшчы:

– Каля населенага пункта Горліца 15-16 студзеня 1945 года камандзір батальёна Іван Васільевіч Ламаносаў был паранены ў абедзве нагі, а камандзір 4-й роты Іван Матвеевіч Запарожац атрымаў раненне ў правае плячо. Тады Васілій сам падняў роту ў атаку. Гэта было ў 1945 годзе. За праяўленую мужнасць ён быў узнагароджаны медалём «За адвагу». Але ўзнагарода знайшла яго толькі ў 2003 годзе. Па словах сына, бацьку прывезлі медаль з Масквы, пра гэты факт пісала мясцовая газета. І сапраўды ў архівах нашай раённай газеты захаваўся запіс аб урачыстым узнагароджанні ветэрана вайны В. А. Улаховіча прадстаўніком Расійскага пасольства (№119 ад 7 кастрычніка 2003 года).


За час службы ў Чырвонай Арміі двойчы быў паранены. У другі раз пад Прагай, дзе лячыўся ў шпіталі. Дзень Перамогі сустрэў там жа. Дэмабілізаваўся 13 сакавіка 1948 года.


У мірны час працаваў ў калгасе «Чырвоны сцяг» рахункаводам да 1950 года, затым 10 год – у райфінаддзеле, пасля – два гады ў Старасельскім сельскім Савете. З 1962 па 1980 год быў намеснікам галоўнага бухгалтара калгаса «Мір». У 1955 годзе ажаніўся, з жонкай гадавалі чатырох дзяцей.

Сярод узнагарод Васілія Антонавіча медалі «За баявыя заслугі», «За адвагу», ордэн Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені (1985 г.), захаваўся і медаль Жукава, указ аб узнагароджанні якім падпісаны Прэзідэнтам нашай краіны.
Шмат юбілейных узнагарод у Васілія Антонавіча, якія сёння ў сямейнай скарбонцы Віктара Васільевіча Улаховіча. Іх ён захоўвае дзеля будучых пакаленняў, у знак пашаны да родзіча, які змагаўся за мірнае жыццё на зямлі.

Марына Мішулкова.

 

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Комитет госконтроля: на страже комфортной среды проживания

В Комитете государственного контроля Витебской области на постоянном контроле вопросы обеспечения комфортной и благоприятной среды…

4 часа ago

История партизанки Колос Марии Тимофеевна

Колос (Завадская) Мария Тимофеевна родилась 28 февраля 1918 года в местечке Коханово Оршанского уезда Могилевской…

4 часа ago

Будь готов и действуй – призыв спасателей к подрастающему поколению

Спасатели МЧС на 100 процентов убеждены, безопасность начинается с самого детства! Поэтому на постоянной основе…

11 часов ago

Обмен задержанными по формуле “пять на пять” прошел на границе Беларуси и Польши

 На государственной границе между белорусской и польской сторонами прошла операция по обмену задержанными лицами по…

12 часов ago

Пожароопасный период: соблюдайте правила безопасности

Ежегодно работники МЧС среди основных причин возгораний в природных экосистемах выделяют неосторожное обращение с огнём…

12 часов ago

Как не стать жертвой толпы

Помните о безопасности на мероприятиях с массовым пребыванием людей Сегодня, а особенно в мегаполисах, люди…

12 часов ago