14.11.2024
Новости Общество

Пасябравалі з «Бабром»

  • 16 марта, 2020
  • 1 min read
Пасябравалі з «Бабром»

Дыпломамі Міжнароднага анлайн-конкурсу па інфарматыцы і вылічальнай логіцы «Бабёр 2019» адзначаны 16 навучэнцаў Новалукомльскай СШ №1. Вучань 5 «А» класа Даніла Зейдзін узнагароджаны Дыпломам I ступені, вучань 3 «Б» класа Дабрыня Іваноў – Дыпломам IІ ступені. Астатнія 14 удзельнікаў атрымалі дыпломы ІІІ ступені. Разам з беларускімі навучэнцамі за перамогу ў конкурсе змагаліся школьнікі з Расіі, Казахстана, Украіны, Узбекістана.
«Бабёр» (BEBRAS) – адзіны конкурс па інфарматыцы, прызнаны сусветнай супольнасцю ў якасці агульнага для ўсіх краін і заснаваны на ўзгодненым спісе абраных задач па інфарматыцы, прапанаваных краінамі-ўдзельніцамі (bebras.org). Конкурс праводзіцца больш чым у 60 краінах свету. Беларусь удзельнічае ў ім з 2015 года.

Варвара ЮРКЕВІЧ.

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *