Рыхтуемся да «Цяпінскага фэсту»

Падрыхтоўка да 480-годдзя з дня нараджэння нашага славутага земляка Васіля Цяпін-скага вядзецца поўным ходам. Вось і на чарговай нарадзе ў намесніка старшыні райвыканкама І. Ф. Сыроўчанкі ў мінулы чацвер перш за ўсё абмеркавалі тое, што зроблена за папярэднія сем дзён.

Адзначым, што на гэты час фестываль «Цяпінскі фэст» мае свой лагатып. На ім, па словах яе аўтара мастака-афарміцеля Палаца культуры г. Новалукомля Сяргея Лебедзева, бачым нібыта сонейка, ад якога ва ўсе бакі разыходзяцца быццам промні, якія дораць свет і цяпло. У сярэдзіне круга – вялікае Т – першая літара прозвішча Цяпінскага. Усё гэта разам сімвалізуе тое святло, якое несла перакладчыцкая і друкарская дзейнасць слыннага земляка, адлюстроўвае важнасць і значнасць асветніцкай працы нашага Васіля.


На здымку, які змешчаны на майцы і бейсболцы, Васіль Цяпінскі з кнігаю ў руках, што адлюстроўвае накірунак дзейнасці Васіля як прадаўжальніка гуманістычных і культурна-асветніцкіх традыцый Францыска Скарыны. На заднім плане яго злева і справа таксама яе вялікасць Кніга – і на друкарскім станку, і вялікім накладам у руках беларусаў – аб чым марыў вялікі гуманіст.

Дарэчы сказаць і пра тое, што Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чашніцкага раёна наладжана платная паслуга па выкананні сублімацыйнага друку на адзенні і розных прадметах са здымкам Васіля Цяпінскага, што будзе саграваць успамінам пра родную зямлю, стане добрым падарункам родным, блізкім, знаёмым. Каштаваць такая бейсболка будзе 12,11 рубля, футболка з аднабаковым друкам – 15,66, двухбаковым – 19,61 (дзіцячыя 14,98 рубля і 18,93 адпаведна). Кошт кубка – 7,5 рубля, талеркі –13,87. Пазнаёміцца з узорамі прадукцыі і зрабіць заказ можна па вуліцы Кастрычніцкай, 18 (кабінет 3) у Чашніках. Заказаць паслугу можна і па элетроннай пошце GUTCSON@yndeks.by ці па факсе 6-07-19.

У ходзе нарады Іна Фёдараўна запатрабавала ад адказных паскорыць работы па распрацоўцы і выкананні дрэва роду Васіля Цяпінскага, выкананні макета сядзібы асветніка ў двары Цяпінскай сярэдняй школы-дзіцячага сада, падрыхтоўцы сцэнарыя адкрыцця крыніцы ў вёсцы Цяпіна іншае.

Сельскім і Новалукомльскаму гарадскому выканаўчым камітэтам, кіраўнікам прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый неабходна распрацаваць план работы падворкаў і тэматычных пляцовак, прадугле-дзеўшы збор матэрыялаў і мастацкае афармленне, райкаму ГА «БРСМ» – па арганізацыі фаер шоу.

Міхаіл ДЗЕРАВЯГА.

 

editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

При пожаре в Полоцком районе погиб мужчина

Пожар произошел 5 мая. Спасателям поступило сообщение, что горит дом на улице Придвинской в деревне…

1 час ago

В Витебской области матпомощь ко Дню Победы получат 1846 человек

В Витебской области матпомощь ко Дню Победы получат 1846 человек, сообщила в проекте БЕЛТА "Страна…

3 часа ago

В Чашниках прошел районный этап Республиканской спортивно-патриотической игры «Зарница»

В Парке Бессмертия прошел районный этап Республиканской спортивно-патриотической игры «Зарница». В ней приняли участие 5 команд…

4 часа ago

Алейник: в Беларуси открыты двери для переговоров по Украине

Двери Беларуси открыты для проведения на ее территории переговоров по Украине. Все зависит от политической…

5 часов ago

Белорусам предложили бесплатно отправить почтовые карточки ветеранам ко Дню Победы

Белорусы могут бесплатно отправить почтовые карточки ко Дню Победы во время акции "Белпочты". Ко Дню…

23 часа ago

МЧС призывает родителей помнить о последствиях открытых окон для маленьких детей

  С приходом тепла отмечается рост несчастных случаев с детьми по причине выпадения из окон.…

1 день ago