Асветнік і гуманіст

(Працяг. Пачатак у №22, 24, 26)
Словы прадмовы, сціслыя і адначасова выразныя, кажуць аб многім. Васіль шукаў аднадумцаў, у тым ліку і сярод уплывовых асоб, каб здзейсніць сваю мару, данесці свае думкі да народа, паспрыяць паляпшэнню існуючай сітуацыі. Аднак прыйшлося вырашаць самому гэтае пытанне.
Аб цяжкасцях и перашкодах на шляху сваей перакладчыцкай і выдавецкай дзейнасці таксама распавядае Васіль Цяпінскі ў прадмове.


На жаль, жыцце Васіля Цяпінскага абарвалася па віне яго дваюрадных братоў (як сведчаць гістарычныя крыніцы), якімі ен быў забіты дзесьці у 1599-1600 г. Быў знойдзены дакумент, у якім сыны Васіля Цяпінскага кажуць аб сутыкненні паміж іх бацькам і сваякамі. Скарга знойдзена ў актавай кнізе «Менскі гродскі суд»: «…па справе своей, которую мети маем за позвы гродскими…перед судом…з земяны госпадарскими воеводства Полоцкого с паном Иваном и Василием Матеевичами Тяпинскими о забите через них отцу нашого пана Василя Тяпинского…».
Пра варожыя адносіны паміж родными піша і сам Васіль Цяпінскі ў прадмове, згадваючы пра нядобразычліўцаў. Гаворыцца пра варожасць братоў Мацея і Васіля Цяпінскіх і ў дакуменце з «Літоўскай метрыкі».

Больш за чатыры стагоддзі назад нарадзіўся на нашай зямлі Васіль Цяпінскі. Зараз шмат школ, у тым ліку з выкладаннем на беларускай мове. Есць школа і ў весцы Цяпіна Чашніцкага раёна. І на роднай беларускай мове друкуюцца і сёння падручнікі і кнігі. Гонар і слава такім людзям, як Васіль Цяпінскі, бо дзякуючы ім сення мы маем магчымасць чытаць па-беларуску,  шанаваць свае нацыянальныя традыцыі і звычаі. 

Наталія Шырко.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *