Грамадскім аб’яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» аб’яўлены фотаконкурс «Сэлфі & фота з вышыванкай».
Менавіта твой аўтарскі фотаздымак можа стаць лепшым!
Арганізатары прапаноўваюць удзельнікам дзве катэгорыі для публікацыі фотаздымкаў.
Першая — «Сэлфі-фота з вышыванкай». Фота трэба размясціць у прыватным insta-профілі з хэштэгамі #сэлфізвышыванкай, #селфисвышиванкой, #дзеньвышыванкі, #деньвышиванки, абавязкова зрабіць упамінанне акаунта instagram.com/brsmby.
Другая катэгорыя — «Традыцыйнае фота» прадстаўлена пяццю намінацыямі: «Фота малыша ў вышыванцы», «Фота закаханых у вышыванцы», «Мая сям’я ў вышыванцы», «Моладзь у вышыванцы», «Вышыванка ў іншых краінах».
Адпраўляць фотаработы неабходна з 2 па 22 чэрвеня на пошту itbrsm@gmail.com з паметкай «Фотаконкурс «Сэлфі & фота з вышыванкай».
Работы з выкарыстаннем фотакалажаў і фотамантажу да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца.
Дадаткова будзе праводзіцца анлайн-галасаванне. Таму аўтары лепшых фота-здымкаў могуць спадзявацца і на сімпатыі гледачоў з ліку сваіх сяброў і знаёмых.
Спрабуйце сябе ў якасці фатографаў, эксперыментуйце, удзельнічайце ў цікавым конкурсе «Сэлфі & фота з вышыванкай».
Можа менавіта вашы здымкі і будуць сярод пераможцаў!
Прыз — фотаапарат імгненнага друку!
Наталія ШЫРКО.
Совещание у председателя райисполкома началось с приятного момента: поздравления с днем рождения принимала начальник отдела…
Повышение трудовых пенсий в среднем на 5% произойдет с 1 сентября. Это предусмотрено указом №288,…
10 граждан Украины и 10 военнослужащих Российской Федерации, ранее находившихся в плену, вернулись домой Республика…
Лучшие комбайнеры (зерно + рапс) 24 августа 2026 Зябко Александр – 2664 т (филиал «Ольшанка-Агро»…
Служба «одно окно» давно поменяла привычный формат взаимодействия людей с государством. Весь цикл от…