Дапамога пры СОVID

ААБ «Беларусбанк» для свaix кліентаў прапануе новую страхавую праграму «Стоп-COVID», а таксама абноўленыя праграмы добраахвотнага страхавання медыцынскіх выдаткаў з больш шырокім напаўненнем. Таксама з’явілася магчымасць сачыць за сваей праграмай i запісацца да ўрача папулярных медцэнтраў краіны праз мабільны дадатак «Айбаліт». З яго дапамогай можна знайсці водгукі пацыентаў, шукаць цэны на лекі.

Да таго ж зняты абмежаванні па пераліку медыцынскіх паслуг у рамках дзеючых страхавых праграм з адначасовым нязначным павелічэннем ix кошту. У прыватнасці, цяпер можна звярнуцца за медыцынскай дапамогай не толькі ў выпадку раптоўнага пагаршэння здароўя, але i ў выніку абвастрэння хранічных захворванняў i іншых момантах па паказаннях урача.
Вышэйназваная праграма дазволіць не толькі арганізаваць першасную кансультацыю ўрача пры пачатковых сімптомах каранавіруса, але i прайсці рэабілітацыйнае лячэнне. Кошт страхоўкі — 70 рублёў, тэрмін страхавання — 1 год. Сумма пакрыцця — 1142, 80 рубля.

Афармленне дагавора добраахвотнага медыцынскага страхавання займае некалькі хвілін. Для гэтага неабходны толькі пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу.

Варвара ЮРКЕВИЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *