За патрыятычнае выхаванне

Нямала прыкладаў таму, якое вялікае значэнне ў справе патрыятычнага выхавання насельніцтва, і моладзі ў прыватнасці, мае дзейнасць прадстаўнікоў старэйшага пакалення, тых, хто са зброяй у руках адстаяў незалежнасць роднай зямлі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

І. І. Палубінскі ўручае юбілейны медаль старшыні раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў А. Г. Савельеву.

Годнымі прадаўжальнікамі іх слаўных традыцый заўсёды былі і застаюцца ветэраны Узброеных Сіл, прадстаўнікі ДТСААФ і іншыя.
Колькі дзён таму ў Чашніцкім гарадскім Доме культуры ва ўрачыстай абстаноўцы ўшаноўвалі тых, хто шмат робіць дзеля патрыятычнага выхавання насельніцтва.

Сярод жыхароў Чашніччыны, каму ваенны камісар раёна І. І. Палубінскі ўручыў юбілейныя медалі «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў», – члены раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў С. Э Рэут, А. Г. Савельеў, І. Я. Садоўскі, І. М. Быкаў, А. М. Котаў і іншыя.

Такой жа ўзнагароды ўдастоены і В. М. Галай, старшыня Чашніцкай раённай арганізацыйнай структуры ДТССАФ, за шматгадовую плённую працу па патрыятычным выхаванні моладзі.
Прысутных парадавалі нумары мастацкай самадзейнасці ў выкананні прадстаўнікоў Дома культуры і раённага цэнтра дзяцей і моладзі.

Міхаіл ДЗЕРАВЯГА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *