Шчодрай восені дары

У мінулыя суботу і нядзелю шумна было ў Новалукомлі і райцэнтры. 17 і 18 кастрычніка прайшлі традыцыйныя для такой пары восеньскія кірмашы. Сваю прадукцыю прапаноўвалі ў тыя дні ўсе, каму належыць. Загадзя паклапаціліся сельгаспрадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі, дачнікі, прадпрымальнікі і, зразумела, гандлёвыя арганізацыі. Вялікі выбар садавіны і агародніны, прамысловых і харчовых тавараў. Усё сканцэнтравана ў адным месцы. Вось чым прывабныя кірмашы. Кожны можа купіць тое, што яму патрэбна. І большасць тавараў, так бы мовіць, пакупнікам па кішэні.


У Чашніках расшыраны кірмаш выклікаў вялікую цікавасць. Традыцыйны базарны дзень ператварыўся ў святочны. Гучала музыка, выступалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці. Гараджане і госці асабліва цікавіліся садавінай і агароднінай, мясной прадукцыяй.
Бульба, морква, капуста — не абыдзецца стол без іх. Зерне, мяса, мёд, рыба таксама патрэбны. Хтосьці нёс саджанцы, хтосьці набыў сельгасінвентар для наступнага сезона. У райцэнтры, як вядома, шмат дачнікаў.


— Я кожны год чакаю з нецярпеннем, калі кірмашы ладзяцца, — падзялілася чашнічанка Вольга. — Усё ёсць, што патрэбна. Галоўнае — сваё. Зараз можна спакойна зіму сустракаць.
Такое меркаванне па-дзяляюць многія. Для вы-творцаў таксама момант зрочны. Ёсць попыт на прадукцыю — прыязджай і рэалізуй. Было б жаданне.
Культработнікі зрабілі ўсё магчымае, каб восеньскі кірмаш запомніўся жыхарам і гасцям горада. Спявалі, танцавалі, весялілі публіку. Артысты прапанавалі шмат цікавага.
Прыходзілі людзі на кірмаш, а станавіліся адначасова ўдзельнікамі свята. Калі яшчэ пабачыш такое?.. Толькі ў «базарныя» кастрычніцкія дні. Не дарма кажуць у народзе, што восень — шчодрая пара. Усё, што вырасцілі клапатлівыя гаспадары, зараз вельмі патрэбна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *