Міні-канцэрт «Калядкі — добрыя святкі» і акцыя «Зберажы сваё здароўе

Калектыў мастацкай самадзейнасці Кругліцкага СДК сумесна з сельскай бібліятэкай завяршылі цыкл калядных свят міні-канцэртам «Калядкі — добрыя святкі» і акцыяй «Зберажы сваё здароўе» па раздачы масак для нашэння пад час пандэміі.


17 студзеня завіталі калектывы мастацкай самадзейнасці і сельскай бібліятэкі на жывёлаводчую ферму, што знаходзіцца ў в. Кругліца. Падрыхтавалі і правялі сапраўднае свята. Гледачы цёпла сустрэлі самадзейных артыстаў. Падчас канцэрта гучалі вясёлыя песні пра зіму, каханне. Не абышлося і без галоўнага персанажа каляднага свята — Казы, якая павіншавала прысутных з Новым годам і Калядамі, патанчыла з даяркамі. Для жывёлагадоўцаў было ўсё: і гульні, і конкурсы, і нават, салодкія прызы.


Акцыя, міні-канцэрт і забаўляльна-конкурсная праграма ўзнялі настрой працаўнікам фермы, за што яны ўдзячны самадзейным артыстам.

Марына МІШУЛКОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *