Цікава, ці пара наводзіць парадак?

Вясна ўсё мацней і мацней заяўляе пра свае правы. Лёгкі мароз ноччу і плюсавая тэмпература днём — характэрныя прыкметы гэтай пары года. Прырода ўсё часцей і часцей дорыць нам яркія, залітыя сонцам дні.


Ну хто ж таму не рады?! Настрой бадзёры, жаданне ствараць больш. Якраз самы час і заняцца тым, каб вакол станавілася яшчэ лепей, больш утульна.
Здагадаліся, гаворка пра добраўпарадкаванне. Снег растаў, і пасля доўгай і працяглай зімы, якая ў гэтым годзе радавала і снегам, і марозам, час наводзіць парадак на сваіх прысядзібных участках, на дваравых пляцоўках, уздоўж дарог, ля адміністрацыйных будынкаў прадпрыемстваў і арганізацый. Адным словам, паўсюль.
Працаўнікі жыллёва-камунальных гаспадарак Чашнік і Новалукомля да гэтай працы прыступілі раней. То на адной, то на другой вуліцы бачым іх. Але намаганняў толькі іх недастаткова для таго, каб прыбраць кожную вуліцу ці перавулак, да кожнай хаты яны не дабягуць.
Згрэсці леташнюю лістоту, убраць сухую расліннасць, смецце, што сабралася за зіму — тое, што варта зрабіць ужо цяпер. Як арганізацыям і прадпрыемствам, так і гаспадарам падворкаў. Ды і прыклады такія маюцца — тыя ж гімназія, СШ №4 і іншыя , нямала гаспадароў ужо добраўпарадкавалі тэрыторыю ля сваіх сяліб.
Весці рамонтныя работы, напрыклад, падмуркаў, фарбаваць іх ці агароджу мо яшчэ і ранавата. Але адрамантаваць штыкетнік, параўняць агароджу можна і патрэбна. І самому прыемна глянуць, і тым, хто нас акружае, прыклад.
Зразумела, што ствараць лепшыя ўмовы для жыцця мы павінны самі, і дзеля гэтага варта папрацаваць кожнаму.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Лукашенко подписал указ о повышении трудовых пенсий с 1 сентября

Повышение трудовых пенсий в среднем на 5% произойдет с 1 сентября. Это предусмотрено указом №288,…

16 часов ago

Долгожданное возвращение домой

10 граждан Украины и 10 военнослужащих Российской Федерации, ранее находившихся в плену, вернулись домой Республика…

16 часов ago

Лучшие комбайнеры на 24 августа 2026

Лучшие комбайнеры (зерно + рапс) 24 августа 2026 Зябко Александр – 2664 т (филиал «Ольшанка-Агро»…

16 часов ago

В Березинском заповеднике прошел VII фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока»

22 августа в Березинском биосферном заповеднике начался VII международный фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока». Заповедные…

1 день ago