Categories: Новости

Набывайце атрыбутыку да фестывалю Васіля Цяпінскага

Падрыхтоўка да фестывалю Васіля Цяпінскага ідзе поўным ходам і па розных накірунках. Адметным у арганізацыі любога мерапрыемства, а тым больш такога значнага, якім павінен стаць згаданы фестываль, з’яўляецца яго рэклама, стварэнне і распаўсюджванне розных рэчаў, якія ярка, выразна і змястоўна нагадаюць аб яго правядзенні і заклікаюць стаць яго ўдзельнікам.

Выява самога Васіля Цяпінскага, герба Чашнік і іншага на старонках газет і часопісаў, будынкаў, на розных прадметах і рэчах ці не ёсць найлепшы напамін пра нашага знакамітага земляка, асветніка і гуманіста, рэклама мерапрыемства, якое, так плануецца, будзе праводзіцца кожны год.
Паведамляем, што Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чашніцкага раёна наладзіў вытворчасць сублімацыйнага адбітку на розных прадметах выявы Васіля Цяпінскага і іншага. Дзяржаўная ўстанова прапануе платныя паслугі, зрабіць адбітак можна на кафейным кубку, талерцы, футболцы, бейсболцы і другіх рэчах і прадметах. А яшчэ гэта выдатны падарунак родным і блізкім, знаёмым, скарыстаць такія рэчы можна і падчас розных мерапрыемстваў у якасці сувеніра. Каштаваць такая прадукцыя бу-дзе ад 8 да 20 рублёў, а дакладней бейсболка – 12 рублеў 51 капейку, футболка з аднабаковым адбіткам —16,06, з двухбаковым — 20,27, дзіцячая футболка з аднабаковым адбіткам — 15,38, з двухбаковым — 19,59, талерка з такім адбіткам — 14,45 рубля, кубак — 7,98.
Дарэчы, з узорамі прадукцыі пазнаёміцца можна ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (г. Чашнікі, вуліца Кастрычніцкая, 18, кабінет №3).
Заяўку на набыццё такой сувенірнай прадукцыі арганізацыям пажадана даслаць да 9 красавіка па электроннай пошце GUTCSON@yandex ці па факсе 6-07-19.

 

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Спортивные баталии работников фабрики

Работники филиала «Бумажная фабрика «Красная Звезда» собрались на стадионе на ежегодном спортивном празднике к профессиональному…

9 минут ago

Любовь, умноженная на три: секреты многодетного счастья семьи Казаковых

 Создание семьи – это всегда ответственный шаг, но решение стать многодетными родителями требует особой душевной…

11 минут ago

25 сентября прием граждан проведет Марина Владимировна Новицкая

25 сентября 2026 года с 14.30 до 15.30 начальник главного управления идеологической работы и по…

39 минут ago

День подписчика

Сегодня в отделении почтовой связи №1 г. Чашники было особенно оживленно. Здесь прошел День подписчика!…

52 минуты ago

«Бацькаву кашулю» вручили маленькому Яну Ефимову

В июне в Беларуси стартовал республиканский проект «Трэці — Бацькаў». Теперь каждая семья, в которой…

8 часов ago

Акцент на арендное жилье. Как и где строить заветные квадраты – тема совещания у Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание о перспективах жилищного строительства и повышении эффективности использования арендного…

1 день ago