Раіса Віктараўна Валаховіч — адна з лепшых працаўніц філіяла «Зара» ЗАА «Віцебскаграпрадукт»

Раіса Віктараўна Валаховіч — адна з лепшых працаўніц філіяла «Зара» ЗАА «Віцебскаграпрадукт». А нядаўна ёй як аператару па адкорме і вырошчванні свіней уручана Ганаровая грамата Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, бо сярэднесутачнае прыбаўленне ў вазе жывёл па выніках 2020 года склала 1133 грамаў у суткі. Стаж працы Раісы Віктараўны ў жывёлагадоўлі — 28 гадоў.
Як дасягнуць такіх вынікаў, ці сустракаліся цяжкасці на жыццёвым шляху, пацікавіліся мы ў субяседніцы.

— Шмат працаваць і каб праца была да душы, — дзеліцца з намі жанчына. — Уявіце сабе, бяром жывёл па 40-50 кілаграмаў, а аддаём — 140-150 кг. Каб атрымаць такую вагу, трэба не толькі даваць ежу, прыбіраць за свіннямі, але і сачыць , каб ежа была не сухая, падліваць увесь час вадзічку, слабейшых падкармліваць дабаўкамі, вітамінамі. А ўсяго пагалоўя — 2100. І так кожны дзень. Канешне, адной з гэтым не справіцца. Я працую разам з Палінай Ягораўнай Лазарэвіч. Мы любім сваю работу, добрасумленна адносімся да сваіх абавязкаў, а таму ўсё ў нас атрымліваецца і ёсць вынік.

Да вясковай працы Раіса Віктараўна прывыкла з дзяцінства, ляжыць да яе душа, таму і справы спорацца. Нарадзілася яна ў вялікай сялянскай сям’і. Бацька памёр, калі ёй споўнілася дзесяць гадоў. Маці працавала на ферме, і ўсе шасцёра дзяцей дапамагалі ёй як на працы, так і дома. Калі скончыла школу, пайшла працаваць у Лепелі тэлеграфісткай. Аднаго разу паехала да родных свайго бацькі ў Крупскі раён, там і сустрэла каханага Мікалая. Доўга не прыйшлося сустракацца, пажаніліся. Хутка нарадзіўся сын Раман.

Неяк прыехалі ў госці да сястры на Чашніччыну, гэтыя мясціны дужа спадабаліся мужу, вырашылі тут і застацца. Саўгас выдзеліў дом, добраўпарадкалі яго паступова і зажылі. У 1990 годзе нарадзілася дачушка Марына. Здавалася б, занятасць была вялікая на працы і дома: у гаспадарцы каровы, свінні, куры — усё было, і на ўсё хапала часу. Працавала асемянатарам, дужа спрытна атрымлівалася, сама вучылася новаму і вучыла іншых. Потым адбыліся змены, і прыйшлося перайсці на адкорм свінней. Спачатку было цяжка, не спраўлялася, быў мінус у прыбаўленні ў вазе. Але дзякуючы дружалюбнаму калектыву ўсё атрымалася.
Гаспадар працаваў вадзіцелем у саўгасе «Пачаевічы», потым на комплексе «Зара», зараз на пенсіі. Займаецца дамашняй гаспадаркай, любіць парыбачыць.

Дзеці выраслі. Сын Раман скончыў Полацкі будаўнічы ўніверсітэт, працуе інжынерам на заводзе ў Віцебску, ажаніўся, мае трох сыноў. Дачка вучылася ў Мінскім медыцынскім універсітэце, жыве з сям’ёй ў Барысаве, мае двух сыноў.

Са сваім спадарожнікам жыцця Раіса Віктараўна разам 41 год. Увесь гэты час жывуць у згодзе. Узаемаразуменне, павага, клопат пра дзяцей — гэта тое, што аб’ядноўвае, дапамагае падтрымліваць адзін аднаго ў складаных сітуацыях.

— Пра цяжкасці пытаецеся? — падводзіць вынік жанчына. — Нічога ў жыцці лёгкага не бывае. Хочацца яшчэ папрацаваць, каб толькі бог здароўя даў. Але я задаволена, што дзеці і ўнукі да мяне заўсёды прыслухоўваюцца, сцежку па жыцці выбіралі абдумана, выйшлі ў людзі, годна працуюць. Адказныя, добрасумленныя, радуюць сваімі поспехамі. Часта наведваюцца да нас. Увагай і клопатам мы не абдзелены. У нас самыя лепшыя ўнукі. Люблю і чакаю іх заўсёды. Спадзяюся, што яшчэ шмат гадоў мы будзем разам.

Ірына САЛАЎЁВА.

 

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

“Малая радзіма” и “Код молодости”. Какие локации будут работать на “Купалье” в Александрии

"Малая радзіма", "Код молодости" - о том, какие локации будут работать на республиканском празднике "Купалье"…

20 часов ago

Прямая линия с председателем райисполкома

20 июня 2026 года с 9.00 до 12.00 по номеру телефона 3-47-76 «прямую телефонную линию»…

22 часа ago

Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

C мая по ноябрь 2026 года проходит Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против…

23 часа ago

В Чашникском районе состоялось заседание Координационного совета общественных объединений и политических партий Чашникского района

На базе КУП «ЖКХ г. Чашники Чашникского района» прошло очередное заседание Координационного совета общественных объединений…

23 часа ago

Завораживающе опасные природные явления

Из года в год погода не перестает нас удивлять: шквалистые ветра, грозы, ливни. И хорошо,…

2 дня ago

Стандарты в области перевозок выполняются

Данный факт был отмечен в ходе обсуждения вопроса об организации деятельности, связанной с автомобильными перевозками…

2 дня ago