Свята, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы прайшло ў Чырвонараніцкай сельскай бібліятэцы

Любоўю да роднай мовы былі напоўнены мерапрыемствы, якія прайшлі ў Чырвонараніцкай сельскай бібліятэцы на перадапошнім тыдні лютага. Свята, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, пачалося з акцыі «Размаўляй па-беларуску». З самага ранку ва ўстанове да гасцей звярталіся толькі на нацыянальнай мове, прапаноўвалі перакласці рускія словы і патлумачыць іх значэнне.


Удзень для выхаванцаў Пачаевіцкага дзіцячага садка бібліятэкары правялі пазнавальна-забаўляльную праграму. Вядучыя пазнаёмілі дзяцей з паняццем «родная мова» і растлумачылі, чаму яе так называюць. Расказалі пра значэнне слова ў жыцці кожнага чалавека. Хлопчыкі і дзяўчынкі ахвотна ўдзельнічалі ў вяселых гульнях . Дашкольнікі па-слухалі цікавую інфармацыю аб прадметах народнага побыту, пра беларускую народную вопратку, аб звычаях і традыцыях нашых продкаў. Для маленькіх чытачоў была аформлена і цудоўная выстава дзіцячай мастацкай літаратуры «У свеце беларускіх казак».

Варвара ЮРКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *