Хто яны майстры сваёй справы?

Выраб ручной работы — гэта выдатны падарунак кожнаму. Ён, несумненна, пакіне пазітыўныя эмоцыі і цеплыню, паколькі ў кожным ёсць «душа». А любоў майстра да творчасці, яго захопленасць робіць выраб па-сапраўднаму жывым і непаўторным. Вось і работнікі Чашніцкага Дома рамёстваў кожны раз радуюць нас сваімі цудоўнымі творамі. 

Наведаліся і мы ў гэту ўстанову, каб даведацца, чым парадуюць майстры чашнічан і гасцей раёна на фестывалі Цяпінскага.
Дырэктар Дома рамёстваў Галіна Уладзіміраўна Шынкевіч з задавальненнем падзялілася інфармацыяй.

Абавязкова будзе выстава саломапляцення, дзе лепшыя свае работы пакажуць Тэрэса Альфонсаўна Худзякова, Валянціна Барысаўна Атрашкевіч, Зінаіда Сяргееўна Елісеева.
Убачым аб’ёмныя керамічныя вырабы. Іх можна будзе набыць кожнаму. Майстры раскажуць, што такое кераміка, дзе бяруць для яе матэрыял, як апрацоўваюць.
Запросіць усіх і этнаграфічная экспазіцыя артэфактаў “Мае вытокі”, дзе будуць прадстаўлены Васіль Цяпінскі (лялька), прылады працы тых часоў, іншыя рэчы.

Чакаецца на свяце і ткацкі станок, супрацоўнік з задавальненнем падзеліцца сваімі ўменнямі і ведамі па стварэнні паясоў.

Г. У. Шынкевіч запрашае на аўтарскую выставу жывапісу «З-пад пэндзля мастака», дзе кожны зможа акунуцца ў побыт нашых продкаў.

Да касцюміраванага шэсця-паказу «Гісторыя майго краю» таксама падрыхтавалі-ся. Работнікі прадставяць рэканструкцыю жаночага адзення Віцебскай губерні 1700 года, абапіраючыся на матэрыялы кнігі «Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны».
Супрацоўнікі Дома рамёстваў запрашаюць усіх наведаць пляцоўку ўстановы падчас фестывалю.

Мы яшчэ раз упэўніліся, што беларусы — вельмі працавітая, багатая сваімі традыцыямі нацыя. Трэба толькі адчуць усю прыгажосць і каларыт нашай культуры — дакрануцца да гэтых скарбаў сэрцам. А ў Доме рамёстваў іх  беражліва захоўваюць, каб не забываліся, што мы — беларусы. рацоўнікі Дома рамёстваў запрашаюць усіх наведаць пляцоўку ўстановы падчас фестывалю.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

УП «Витебскоблгаз» напоминает! Осторожно – угарный газ

Газ – это удобный и эффективный источник энергии. На протяжении нашей жизни он приносит в…

3 часа ago

Лукашенко обозначил ключевые подходы при корректировке планов по строительству и развитию ВС

Президент Беларуси Александр Лукашенко, заслушивая доклад о предложениях по корректировке мероприятий Плана строительства и развития Вооруженных Сил…

17 часов ago

ЕДИ проходят на Чашниччине

Сегодня, 18 июня, во всех регионах Беларуси проходит Единый день информирования, ключевой темой которого стало…

18 часов ago

В Чашниках состоялась диалоговая площадка “Хроника мужества и боли. Геноцид населения на Чашникской земле в годы Великой Отечественной войны”

На базе Чашникского исторического музея состоялась диалоговая площадка «Хроника мужества и боли. Геноцид населения на…

18 часов ago

ЕДИ, посвященный 85-й годовщине начала Великой Отечественной войны

Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…

23 часа ago

Единый день информирования прошёл на ЛГРЭС

Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…

23 часа ago