Заўсёды ў нашай памяці Канстанцін Мацевосавіч Аракелян

Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Вялікая Перамога – сімвал нацыянальнай гордасці, воінскай славы і доблесці – навечна ўпісана ў гераічны летапіс нашай краіны. У памяці народнай назаўсёды застануцца самаадданасць і мужнасць тых, хто вытрымаў цяжкія выпрабаванні і перамог у самай бязлітаснай вайне мінулага стагоддзя.

У мікрараёне папяровай фабрыкі, на мясцовых мо-гілках, доўгі час знаходзілася магіла невядомаму салдату. Сёння ўстаноўлена імя аднаго з пахаваных – Канстанціна Мацевосавіча Аракеляна. З 1979 года праводзілася пошукавая работа. Следапыты школы мікрараёна вялі пошук людзей, якія ведалі Косцю, пісалі пісьмы родным, таварышам па службе. Лёс наканаваў хлопчыку з Арменіі апынуцца на тэрыторыі Беларусі, ваяваць і знайсці свой вечны прытулак на чашніцкай зямлі.

У выніку працы стала вядома, што на самым пачатку вайны цяжка паранены Косця трапіў у канцлагер, але не здаваўся. Як успамінае былы партызан Аляксандр Шасцітка, Косця Аракелян – смелы, адважны чалавек. Ён разам з другімі камсамольцамі і камуністамі арганізаваў заканспіраваную падпольную арганізацыю, якая здзейсніла ўцёкі з лагера.

Камісар партызанскага атрада С. В.Купрыкаў расказваў, што Аракеляну даводзілася ўдзельнічаць у многіх партызанскіх аперацыях: мініраваць шасэйную дарогу, узрываць чыгуначнае палатно і масты, пад-кладваць міны ў транспарт фашыстаў. Але асабліва яго цанілі ў атрадзе як умелага перакладчыка. Свабодна валодаючы нямецкай мовай, ён пераапранаўся ў варожую ваенную форму і прабіраўся ў месцы, дзе знаходзіліся фашысцкія воінскія часці, збіраючы дакладныя звесткі аб колькасці войск праціўніка, яго пастах і гарнізонах у суседніх вёсках. Дзякуючы гэтым звесткам партызаны выходзілі пераможцамі ў многіх аперацыях з мінімальнымі стратамі.
Былы партызан Федар Сямёнавіч Баранаў прыгадаў, як загінуў Косця Аракелян: – 13 чэрвеня 1944 года каля вёскі Смальянцы сабралася некалькі фашысцкіх груп. Нашы павінны былі кантраляваць мост. Мы даведаліся, што на супрацьлеглым баку маста знаходзіцца вялікі атрад немцаў. Сілы былі няроўныя. Ворагаў намнога больш. Змагацца – значыць загінуць, і мост узяць не было магчымасці. На перагаворы быў пасланы Косця-армянін (так звалі яго ў атра-дзе) і група байцоў. Аракелян трымаў у руцэ белы сцяг. З-за хмызняку выйшлі на мост фашысцкія салдаты на чале з камандзірам і афіцэрам гестапа. Косця растлумачыў ім сітуацыю і паўтарыў абяцанне камандавання захаваць жыццё ўсім тым, хто добраахвотна складзе зброю. І ў той момант, калі камандзір гітлераўцаў пацвердзіў сваю згоду здацца ў палон, прагучаў выстрал. Гэта гестапавец выстраліў ў савецкага парламенцёра. Аракелян зваліўся на рукі сваіх таварышаў. Так загінуў Косця-армянін. Таварышы, якія выжылі ў схватцы з ворагам, прынеслі і пахавалі Косцю на могілках.


Сёння работнікі папяровай фабрыкі, настаўнікі і вучні базавай школы і проста неабыякавыя людзі даглядаюць магілу. Напярэдадні 9 мая ладзіўся школай мітынг. Са слязамі на вачах гучалі словы ўдзячнасці ветэранам.
Няхай людзі жывуць мірна, у згодзе. Няхай нам ніколі не будуць вядомыя жахі вайны, горыч і пакуты. Мы – нашчадкі тых, хто змагаўся, хто сваім жыццём заплаціў за Перамогу. Не забудзем іх подзвіг! Памяць наша будзе актыўнай!

Ірына САЛАЎЁВА.

 

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Легковушка сбила велосипедиста в Витебске

Легковушка сбила велосипедиста в Витебске, сообщили БЕЛТА в УГАИ УВД Витебского облисполкома. Авария произошла сегодня…

2 часа ago

Лукашенко назвал инициативу “Один район – один проект” стратегической задачей в региональном развитии

Инициатива "Один район - один проект" является стратегической задачей в сфере регионального развития. Об этом…

3 часа ago

Путь Валентины Ефимовны: от медсестры до библиотекаря

Родилась Валентина Ефимовна Масалович 19 августа 1920 года в деревне Новая Тухинь Дубровенского района. В…

3 часа ago

Сегодня на Чашниччине состоялся традиционный велопробег, приуроченный к Празднику труда и Дню Победы

В заезде приняли участие представители Чашникской ДЮСШ, сектора спорта, бумажной фабрики, средних школ №1 и…

4 часа ago

Фотофакт. На районную Доску почета  занесены  22 представителя разных сфер

Главное богатство Чашниччины – трудолюбивые  люди, которые ежедневно вносят огромный вклад в развитие нашего края.…

4 часа ago

На Чашниччине прошло показное занятие  для председателей и специалистов сельисполкомов, ответственных за ведение воинского учета

В Чашникском районе  на базе Лукомльского дома культуры прошло показное занятие  для председателей и специалистов…

7 часов ago