Запрашаем на фестываль Васіля Цяпінскага

28, 29 мая 2021 года пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя выдатнаму асветніку Беларусі Васілю Цяпінскаму.

28 мая ў весцы Цяпіна:
12.00 – выстава дзіцячых малюнкаў «Я малюю любімую вёску»;
12.30 – квэст для дзяцей «Таямніцы Цяпінскай зямлі»;
13.30 – конкурс чытальнікаў для дзяцей;
14.30 – экскурсія ў школьны музей, выстава-кірмаш народных умельцаў «Цяпінскі россып талентаў», выстава-продаж «Цяпінскія прысмакі», аўкцыён «Цяпінскі пірог»;
15.00 – канцэрт на стадыёне Цяпінскай дзіцячага сада-сярэдняй школы.

29 мая, плошча Свабоды ў г. Чашнікі:
11.00 – касцюміраванае шэсце-паказ «Гісторыя майго краю»;
11.20 – урачыстае адкрыццё фестывалю, прэзентацыя-конкурс «Уся справа ў капелюшы», адкрыты раённы конкурс самадзейных чытальнікаў і паэтаў «100 радкоў любовi да малой радзiмы», конкурс па стварэнні герба роду Васіля Цяпінскага, фальклорная дыскатэка.
З 11.00 – работа тэматычных пляцовак, выстава-продаж народнага клуба аматараў беларускай нацыянальнай кухні «Смак», пленэр мастакоў, кірмаш-продаж, святочны гандаль.
Чашнічане і гасці раёна, наведайце свята, будзе цікава і пазнавальна!

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *