Лепшыя на фестывалі Васіля Цяпінскага

Многім запомнілася абарона старажытных касцюмаў. Лепшымі былі прадстаўнікі Чашніцкага Дома рамёстваў.

Затым дэфіле модных капелюшоў правялі ўдзельнікі конкурсу «Уся справа ў капелюшы». У намінацыях «Самы вясёлы капялюш» перамаглі працаўнікі яслі-сада №1 г. Чашнікі, «Самы кветкавы» – яслі-сада № 6 г. Чашнікі, «Самы незвычайны» – Чашніцкая ПМК-№71 і Цэнтральная бібліятэка. Пераможцам у намінацыі «Самы казачны капялюш» стала сярэдняя школа №1 г. Новалукомля.

Увазе гледачоў былі прадэманстраваны творчыя работы ўдзельнікаў конкурсу «Герб Васіля Цяпінскага». Перамагла ў конкурсе Юлія Кушнярова, вучаніца базавай школы г.Чашнікі.
Адкрыты раённы конкурс самадзейных чытальнікаў і паэтаў «100 радкоў любові да малой радзімы» таксама выявіў лепшых. Ва ўзроставай групе дзяцей і падлеткаў 3-е месца заняла Дар’я Донюш, выхаванка раённага цэнтра дзяцей і моладзі, 2-е – Юлія Кохан з базавай школы г.Чашнікі, а першае – у адзінаццацікласніцы СШ №1 г. Чашнікі Аліны Хрыпач. Сярод дарослых пераможцам стала Жанна Генадзьеўна Біруліна-Папкова, выхавацель я/с № 3 са сваімі маленькімі памочнікамі Міхаілам Папковым і Аляксандрай Загрузінай.


Цікавым быў конкурс «Клёцка-чашнічанка, люба кожнаму змалку», які прайшоў сярод устаноў культуры раёна. У намінацыі «Самая крэатыўная клёцка» перамаглі прадстаўнікі Кашчынскага КСЦ. Лукомльскі СДК атрымаў перамогу ў намінацыі «Самая смачная клёцка». Прыз за лепшую прыпеўку пра клёцку ў Кругліцкага СДК. Лепшае прадстаўленне пра клёцку атрымалася ў работнікаў Альшанскага СДК. Прыз за самую багатую клёцку паехаў ў Чарэйскі ДК.
Віншуем ўсіх з заслужанымі ўзнагародамі.

Ірына САЛАЎЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *