Свята, прысвечанае адданаму сыну зямлі беларускай, выдатнаму філолагу і кнігадрукару, таленавітаму перакладчыку і гуманісту Васілю Цяпінскаму(+ФОТА)

У суботу на плошчы Свабоды працягвалася свята, прысвечанае адданаму сыну зямлі беларускай, выдатнаму філолагу і кнігадрукару, таленавітаму перакладчыку і гуманісту Васілю Цяпінскаму. Дзень раней гасцей сустракала в. Цяпіна, бо менавіта там жыў  і дзейнічаў прадаўжальнік  кнігадрукарскіх  і асветніцкіх  традыцый,    палымяны патрыёт беларускага народа. 

Мерапрыемства ў райцэнтры распачалося касцюміраваным шэсцем «Гісторыя майго краю». У калоне прадстаўнікі райвыканкама, арганізацый і прадпрыемстваў, многія апрануты ў футболкі і бейсболкі з сублімацыйнымі адбіткамі выявы Цяпінскага, адзенне тых даўніх часоў. Гучала старажытная музыка. Гледзячы на шэсце, здавалася, што мы апынуліся ў далёкім мінулым.


На сцэнічнай пляцоўцы пад гучанне музыкі з «Полацкага сшытка», якую выконваў аркестр народных інструментаў Чашніцкай ДШМ, з’явілася пані Гісторыя і запрасіла ўсіх зазірнуць на некалькі стагоддзяў назад.

Кожны наведвальнік змог назіраць літаратурна-музычную кампазіцыю «Сівая легенда зямлі чашніцкай» у выкананні ўдзельнікаў народнага тэатра мініяцюр «Каласок».


Адкрыць свята запрасілі старшыню Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта Леаніда Уладзіміравіча Пляшко. Ён адзначыў, што ў нашага горада выдатнае мінулае, мы беражліва ахоўваем свае гісторыю, традыцыі, культуру, самае лепшае, што стваралася працай папярэднiх пакаленняў. Таму і праводзім фестываль, прысвечаны Васілю Цяпінскаму. Прыгадаў кіраўнік раёна надрукаваныя земляком творы, якія служылі праўдзе і людзям. Асветнік выступаў за пад’ём нацыянальнай культуры, удасканаленне адукацыі, узмацненне грамадскіх пазіцый беларускай мовы.


У мінулым годзе з нагоды 480-годдзя з дня нараджэння друкара была ўладкавана крыніца Цяпінскага. На гісторыка-геаграфічнай карце з’явіліся два ўнікальныя арт-аб’екты, якія прадстаўляюць сабой адзіную кампазіцыю. Гэта разгорнутая кніга з радкамі з «Прадмовы» В. Цяпіскага да «Евангелля» і дакладная копія друкарскага станка сярэдзіны XVI стагоддзя.

Мы ганарымся сваёй малой радзімай, яе культурнай спадчынай,тымі, кто праслаўляў і праслаўляе Чашніччыну, падкрэсліў старшыня райвыканкама. Леанід Уладзіміравіч шчыра павіншаваў усіх са святам і пажадаў, каб фестываль Васіля Цяпінскага штогод праходзіў у нашым раёне.


На канцэртнай пляцоўцы Л. У. Пляшко ўручыў ордэн Маці Святлане Уладзіміраўне Жылінскай, якая разам з мужам выхоўвае пяцярых дзяцей.


Далей вядучыя свята расказвалі пра Васіля Цяпінскага, яго род. Як выглядаў маёнтак, двор, пра друкарскую справу земляка, выдадзеныя кнігі, апошнія гады жыцця. Гэтыя паведамленні чаргаваліся музычнымі нумарамі.


Арганізатары фестывалю падрыхтавалі багатую і насычаную праграму, шмат разнастайных конкурсаў, вынікі якіх падводзіліся ў канцы свята. Калектывы ўстаноў і прадпрыемстваў, аматарскія аб’яднанні і ўсе жадаючыя актыўна прымалі ўдзел у іх. Першы – конкурс старажытных касцюмаў. Трэба было не толькі прадэманстраваць яго, але і абараніць, расказаць яго гісторыю. Напрыклад, майстры Чашніцкага Дома рамёстваў прадставілі рэканструкцыю жаночага адзення Віцебскай губерні 1700 г., падрабязна апісаўшы свае вырабы.

Наступны – галаўных убораў «Уся справа ў капелюшы». Ён праводзіўся па розных намінацыях: «Самы квяцісты капялюш», «Самы смешны», «Самы незвычайны», «Самы вялікі», «Самы элегантны», «Самы казачны» і, нарэшце, «Самы смачны». Па ўмовах конкурсу дазвалялася зрабіць яго з любога матэрыялу, а што з гэтага атрымалася, мы ўбачылі на ўласныя вочы.Фантазіі ўдзельнікам не займаць. Гэта была сапраўды незвычайная калекцыя капелюшоў.


Шэсць гербаў роду Цяпінскіх прадстаўлены на фестывалі. Яны выраблены з рознага матэрыялу, розных памераў і форм, адрозніваліся і колерамі.


Адкрыты раённы конкурс «100 радкоў любовi да малой радзiмы» сабраў чытачоў і паэтаў ва ўзросце ад 7 гадоў і старэйшых. Гучалі вершаваныя творы ў асноўным на беларускай мове як мясцовых аўтараў, так і вядомых паэтаў. Канкурсанты вельмі натхнёна і эмацыянальна выказвалі сваю любоў да роднай Бацькаўшчыны, яе неўміручай спадчыны.


Удзельнікі конкурсаў былі ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі падарункамі.


Наведвальнікі свята таксама змаглі паспрабаваць смачную і карысную ежу на тэматычнай пляцоўцы «Чашніцкая клёцка», пабываць на выставах, набыць штосьці для душы.


Ірына Салаўёва.

 

editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Журналист районки узнал, на какой стадии находится реализация проекта «Создание завода по переработке и производству рыбной продукции»

Реализация инвестиционного проекта позволит создать новые рабочие места, обеспечить прирост налоговых поступлений в районный бюджет.…

18 часов ago

Юные музыканты Чашникского района удостоились наград различного достоинства

В Чашникской детской школе искусств учащиеся всегда с удовольствием принимают участие в музыкальных конкурсах разного…

20 часов ago

Преображения Господня города Чашники на Пасху не оставят без внимания нуждающихся земляков

По многолетней традиции прихожане храма  Преображения Господня города Чашники на светлый праздник Пасхи не оставят…

22 часа ago

С Праздником труда поздравили ветеранов сельскохозяйственной отрасли — супругов Янушкевичей

Ветеранов труда Ивана Иосифовича и Екатерину Максимовну Янушкевичей поздравили с Первомаем. Жители Заборья принимали искренние…

23 часа ago

Фотофакт. В Чашниках прошел районный этап республиканской спортивно-патриотической игры «Зарничка»

На базе  Чашникского ЦДиМ прошел районный этап республиканской спортивно-патриотической игры "Зарничка" среди младших членов Общественного объединения…

2 дня ago

Заседание первой сессии Совета Республики восьмого созыва состоится 6 мая

Заседание первой сессии Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва состоится 6 мая. Заседание…

2 дня ago