Да Дня народнага адзінства і Дня горада Чашнікі было прымеркавана мерапрыемства, якое арганізавалі супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі райцэнтра.
Экскурсія па гістарычных лакацыях горада адбылася для вучняў Вядрэнскай дзіцячы сад-базавай школы. Падчас вандроўкі дзеці даведаліся, што на месцы, дзе зараз знаходзіцца Чашніцкая гімназія, калісьці стаяў велічны дамініканскі касцёл, які лічыўся адным з найбуйнейшых у Беларусі. З цікавасцю слухалі школьнікі расповед экскурсавода пра вуліцу Міра, гандлёвую плошчу, дом заможнага купца Гурэвіча.
Пабывалі госці з вёскі і на гісторыка -геаграфічнай карце Чашніцкага раёна. Маршрут таксама праходзіў па вуліцы Савецкай, праз Алею Герояў, каля помніка воінам-вызваліцелям, брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан і скончыўся каля Спаса-Праабражэнскай царквы.
Варвара ЮРКЕВІЧ.
22 августа в Березинском биосферном заповеднике начался VII международный фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока». Заповедные…
В преддверии профессионального праздника – Дня работников государственной статистики – мы хотим рассказать о людях,…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов органов государственной статистики с профессиональным праздником. Об…
Примите искренние поздравления с Днем работников государственной статистики. Сегодня, когда информация стала ключевым ресурсом развития,…