Праграма XXVІІI Дня беларускага пісьменства

1 – 5 верасня 2021 года

XXVIІІ Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя

Дарога да Святыняў“ з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга

Мінск, Свята-Духаў кафедральны сабор – Святое Поле ля в.Загор’е Сталавіцкага сельсавета Баранавіцкага раёна – Хатынічы (Ганцавіцкі раён) – Лунін (Лунінецкі раён) – Кажан-Гарадок (Лунінецкі раён) – Гоцк (Салігорскі раён) – Грэск (Слуцкі раён) – Слуцк – Хатляны (Уздзенскі раён) – Цімкавічы (Капыльскі раён) – Капыль, сталіца ХХVIІІ Дня беларускага пісьменства.

4 верасня
11.00-19.00 ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ
Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі
ў павільёнах:”Памяць“ – выстава гістарычнай кнігі, сустрэчы з аўтарамі і навукоўцамі, прэзентацыя інтэрактыўнага праекта ”Партызаны Беларусі“ выдавецкага дома ”Беларусь сегодня“;Традыцыі і сучаснасць“ – выстава кніг пра традыцыі і звычаі Беларусі;Разам з кнігай мы расцём“ – выстава літаратуры для дзяцей і падлеткаў, сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы, віктарыны, гульні і многае іншае;”Слова пісьменніка – выстава-прэзентацыя выданняў членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі; аўтограф-сесіі; паэтычныя сустрэчы і прэзентацыі абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі;”17 верасня – Дзень народнага адзінства – выстава-прэзентацыя кніг, СМІ 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя і рарытэтных рэчаў, прысвечаная Году народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь і Дню народнага адзінства 17 верасня (аўтарскі праект лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава)Р-61
14.00–15.00 Таварыскі футбольны матч паміж камандамі пісьменнікаў і вучняў г.КапыляСтадыён ДУ ”Капыльскі фізкультурна-аздараўленчы комплекс,вул.Партызанская, 10а
16.00–18.00 Імпрэза ГА ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“Квітней, Радзіма, і яе народ”Капыльскі раённы цэнтр культуры, пл.Леніна, 4
5 верасня
8.30 Святочная служба і запальванне Святога агню ў храме Ушэсця Гасподняга, перадача Жыватворнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан.Хрэсны ход удзельнікаў рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі ”Дарога да Святыняў“ з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга.

Духоўна-асветніцкая сустрэча з жыхарамі г. Капыля ўдзельнікаў экспедыцыі.

Храм Ушэсця Гасподняга

10.00-19.00 ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ
Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах:”Памяць“ – выстава гістарычнай кнігі, сустрэчы з аўтарамі і навукоўцамі, прэзентацыя праекта ”Партызаны Беларусі“ выдавецкага дома ”Беларусь сегодня“; ”Традыцыі і сучаснасць выстава кніг пра традыцыі і звычаі Беларусі. Дэманстрацыя абраду ”Цары“, уключанага ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА, а таксама магчымасць для моладзі прыняць удзел у аўтэнтычным вясельным абрадзе. Гатоўка і дэгустацыя беларускіх страў;”Разам з кнігай мы расцём“ – выстава літаратуры для дзяцей і падлеткаў, сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы, віктарыны, гульні і многае іншае;”Слова пісьменніка – выстава-прэзентацыя выданняў членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі; аўтограф-сесіі; паэтычныя сустрэчы і прэзентацыі абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі;”17 верасня – Дзень народнага адзінства – выстава-прэзентацыя кніг, СМІ 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя і рарытэтных рэчаў, прысвечаная Году народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь і Дню народнага адзінства 17 верасня (аўтарскі праект лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава)

Р-61

10.00-18.00 Квэст-гульня “Капыльскі рог”Пляцоўка каля Капыльскага краязнаўчага музея, пл. Леніна, 4
10.00-18.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадстаўляе:кніжная выстава “Літаратурная спадчына Капыльшчыны”;

прэзентацыя анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”;

прэзентацыя віртуальных праектаў:

“Кузьма Чорны – маладняковец” (сумесна з гісторыка-краязнаўчым музеям “Бацькаўшчына” Літаратурны музей Кузьмы Чорнага” установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”);

“Ян Скрыган – маладняковец” (сумесна з філіялам ДУА “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Капыльскага раёна “)

Капыльскі раённы цэнтр культуры, пл. Леніна, 4

10.30-10.45 Адкрыццё памятнага знака Цішку Гартнаму Вул. Жылуновіча
10.50–11.05 Цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта
з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXVІІІ Дню беларускага пісьменства
”Паштовы павільён“, Р61
11.10–11.30 Адкрыццё алеі пісьменнікаў Капыльскага раёна з QR-кодаміПарк, пл. Леніна
11.30–11.50 Узнагароджанне пераможцаў конкурсу дзіцячага малюнка “Малая радзіма вялікіх людзей”, прысвечанага творчасці пісьменнікаў КапыльшчыныКапыльскі раённы цэнтр культуры, пл. Леніна, 4
12.00–14.00

УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ XXVІІІ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Галоўная сцэна, пл. Леніна

14.00-15.30

Паэтычна-музычная кампазіцыя “Беларусь, мы з табою – адзіны!” грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

Галоўная сцэна, пл. Леніна

14.00-15.00

Правядзенне ваенна-гістарычнай рэканструкцыі “Лаўскі бой”

Зона адпачынку (Р61, насупраць будынка лясгаса)

10.00–19.00 Пляцоўка ”Літаратурнае кафэ“:літаратурна-музычная кампазіцыя ”Песняры беларускага слова“ (прысвечана творчасці беларускіх паэтаў);

”Літаратурны батл“;

выступленне ўдзельнікаў народнага клуба паэтаў і кампазітараў ”Жывіца“ ДУ ”Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці“;

інтэрактыў ”Літаратурная мазаіка“ (конкурс эпіграм, бурымэ, літаратурныя віктарыны і інш.)

Парк алеі пісьменнікаў, пл. Леніна

Пляцоўка “Літаратурны зэдлік“:

любы жадаючы зможа прачытаць верш ці ўрывак з прозы. Трансляцыя чытання будзе ажыццяўляцца праз youtube-канал і сацсеткі мерапрыемства

Парк алеі пісьменнікаў, пл. Леніна

10.00-19.00 Абласны фестываль гульні і гумару ”Капыльскія пацехі
з удзелам тэатраў гульні і гумару Мінскай вобласці і іншых абласцей рэспублікі:
тэматычная выстава твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва гумарыстычнага характару народных майстроў Мінскай вобласці;гумарыстычная праграма народнага клуба паэтаў і кампазітараў ”Жывіца“ ДУ ”Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці“Зона адпачынку (Р61, насупраць будынка лясгаса)
10.00-19.00 Пляцоўка ”Паштовы павільён (РУП паштовай сувязі ”Мінскаблпошта“):старт праекта ў фармаце пасткросінгуПаштоўка.БЕЛ(гасцям і ўдзельнікам свята будзе прапанавана запоўніць тэматычныя паштоўкі да Дня пісьменства і перадаць іх работніку паштовай сувязі для далейшай адпраўкі праз аддзяленне РУП ”Белпошта“);экспазіцыя паштовай прадукцыі;

выстава картак для пасткросінга;

дабрачынная падпіска для дзіцячых дамоў;

тэматычная фотазона ”Паштовы павільён“, вул. Партызанская

10.00-19.00 Выстава вырабаў майстроў народных мастацкіх рамёстваў ”Рамесніцкі гасцінец пры ўдзеле ГА ”Беларускі саюз майстроў народнай творчасці“вул. Жылуновіча, Р61
10.00-19.00 Сцэнічная пляцоўка ”Роднае слова, родныя песні“:выступленні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, майстар-класы па побытавых танцах

Рыначная плошча

10.00-19.00 ART-квартал ”Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына“:паказ спектакляў лялечных тэатраў ”Батлейка“;

прэзентацыя брэндаў Капыльскага раёна (традыцыя закладнога ткацтва ручнікоў, якая мае статус элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і інш.)

Рыначная плошча

10.00-19.00 Пляцоўка ”З гульнёй праз стагоддзі“ – інтэрактыўныя майстар-класы з прыцягненнем гледачоў у беларускія народныя гульніЗона адпачынку(Р61, насупраць будынка лясгаса)
10.00-19.00 Дзіцячая пляцоўка:інтэрактыўная экспазіцыя дзіцячых бібліятэк Мінскай вобласці;

Тэрыторыя перад райвыканкамам

мастацкі пленэр навучэнцаў ДУА ”Капыльская дзіцячая школа мастацтваў“;

квэст-гульні, атракцыёны

Зона адпачынку (Р61, насупраць будынка лясгаса)

10.00-19.00 Выстава ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці “Міншчына- міні”, “Міншчына-літаратурная”вул. Партызанская
10.00-19.00 Тэматычная пляцоўка, прысвечаная 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, якая будзе арганізавана ўстановай ”Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны“ з ужываннем музейнага мабільнага комплексу, установай ”Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры“ з выкарыстаннем літаратурных экспазіцый і Саюза мастакоў з выставай ”Мірны час“вул. Жылуновіча
10.00-19.00 Праца спартыўных пляцовак:ДУ ”Капыльскі фізкультурна-аздараўленчы комплекс“:спаборніцтвы па міні-футболу сярод спартыўных клубаў арганізацый і ўстаноў;

спаборніцтвы па кулявой стральбе і дартсу;

паказальныя выступленні спартсменаў-навучэнцаў ДУ ”Капыльская СДЮШАР“ (аддзяленне “Біятлон”) на лыжа-ролернай трасе;

спаборніцтвы па футболу сярод вучняў;

праца футбольнай і баскетбольнай пляцовак;

спартыўная пляцоўка па вул. Максіма Горкага:

фестываль маладзёжных каманд па воркауту;

турнір па стрытболу сярод спартыўных клубаў арганізацый і ўстаноў

19.30-21.00 ЗАКРЫЦЦЁ XXVІІІ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВАГалоўная сцэна пл. Леніна

Традыцыйна ў рамках Дня беларускага пісьменства:

у Палацы Рэспублікі адбудзецца міжнародны круглы стол “Адзінства гуманітарнай прасторы”, арганізаваны Міністэрствам інфармацыі і ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;

базе сярэдняй школы № 2 горада Капыля пройдзе навукова-практычная канферэнцыя “Капыльскія чытанні”, арганізаваная Міністэрствам інфармацыі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.


Праграма XXVІІI Дня беларускага пісьменства

 

editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Клепать гайки недостаточно. Почему Беларусь пошла на создание СЭЗ и что от них требует Лукашенко

Белорусы привыкли трудиться, поэтому лозунг "Мир! Труд! Май!" не теряет своей актуальности и сейчас. Первого…

19 часов ago

О том, как сохраняют память о подвиге Героя Советского Союза М.А.Сурина в Кащинской средней школе

В прошлом году Кащинской средней школе было присвоено имя Героя Советского Союза Мартына Акимовича Сурина.…

19 часов ago

«Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом». Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил соотечественников с Праздником труда. "Белорусский народ во все времена славился…

21 час ago

Дорожный вопрос решается благодаря вмешательству КГК Витебской области

Комитет государственного контроля Витебской области обеспечил принятие дополнительных мер по приведению отдельных объектов улично-дорожной сети…

23 часа ago

Во время заседания президиума Чашникского районного Совета депутатов обсудили вопросы о работы с молодежью

Воспитанию подрастающего поколения, работе с молодежью в стране придается особое значение. Это – важные инвестиции…

23 часа ago