Cлавутыя імёны Бацькаўшчыны

Кожная зямля слаўная людзьмі, якія ў розныя гады яе ўзвялічылі і прынеслі карысць не толькі сваёй малой ра-дзіме, але і ўсёй краіне.


Сярод імён славутых землякоў Героі Савецкага Саюза – Леанід Уладзіміравіч Буткевіч, Яўген Гаўрылавіч Навіцкі, Сяргей Фаміч Пшонны, Мартын Акімавіч Сурын, Яўген Піліпавіч Іваноўскі, Іван Міхайлавіч Краснік, Васіль Аляксандравіч Дзямідаў, поўны кавалер ордэна Славы Павел Рыгоравіч Барадаўка. Іх баявыя подзвігі – прыклад мужнасці і самаадданасці Ра-дзіме. Біяграфіі сапраўдных сыноў зямлі беларускай – простыя і адначасова ўражваюць смеласцю і рашуча-сцю ўчынкаў у барацьбе з ворагам.
Нямала вучоных, паэтаў, мовазнаўцаў, мастакоў і іншых знакамітых людзей у вялікім летапісе Чашніччыны. Усе яны ўнеслі значны ўклад як у сваю прафесійную сферу, так і ў агульную скарбонку каштоўнасцей.
Падрастаючаму пакаленню маленькіх чашнічан ёсць кім ганарыцца і з каго браць прыклад.

Наталія ШЫРКО.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *