Маленькая планета Веры Вярбы

У студзені споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння Веры Вярбы, вядомай беларускай паэтэсы, перакладчыцы. З гэтай нагоды ў Кашчынскай бібліятэцы адбылося мерапрыемства, падчас якога чытачоў пазнаёмілі з біяграфіяй і творчым шляхам літаратаркі.

Фото НББ носит иллюстаративный характер

Госці паэтычнага кафэ «Мая маленькая планета» спачатку паслухалі песню «Ручнікі» на словы В. Вярбы, якая, дзякуючы аранжыроўцы, зробленай Ул. Мулявіным, у выкананні знакамітых «Песняроў» ператварылася ў савецкі шлягер. Далей прысутныя абмеркавалі кнігу аўтаркі аб сыне «Мая маленькая планета». Трэба адзначыць, што тэма мацярынства, узнятая і развітая ў творчасці В. Вярбы, была асабліва цікавай для жанчын, якія ў гэты дзень завіталі ў вышэйназваную ўстанову. У выкананні бібліятэкара гучалі вершы «Усе ў жыцці здаецца проста», «Зімовы настрой», «Не пытайце вы мяне пра шчасце», «За што вы толькі не судзілі» і іншыя творы знакамітай беларускі.