Са святам
Прыйшоў жаданы сакавік,
З ім промні сонца залатога.
Пара матулінага свята, як залік
Дабра і ласкі сэрца залатога.
Недарэмна гэта свята
Дзверы ўвесну адчыняе,
Бо ўсе добрае, што ёсць на свеце,
Пры нараджэнні маці нам жадае.
Дзяцінства наша і юнацтва,
Як вахту, неслі маці і бабулі.
І сына, унука ў войска праважалі
Таксама ўсе матулі.
Маліліся за поспех і ўдачу,
І з нецярпеннем іх чакалі.
Употай плакалі, уціхую
Хусцінкай слёзы выціралі.
Калі ты бачыш постаць
Са скронямі сівымі,
То памятай: усе матулі
Былі калісьці маладымі.
Без выключэння ўсе матулі
(Як ведаюць у цэлым свеце)
Чакаюць пісем і званкоў
Ад сваіх дачушак і сынкоў.
Заб’ецца сэрца часта-часта
Ад цеплыні напісаных там слоў.
А лепей, так скажу вам сакрэту,
Самі наведайцеся дамоў.
Прыйшоў жаданы сакавік,
І верым зноў мы ў казку.
Пры жыцці аддзячым усіх жанчын
За цеплыню, дабро і ласку.
Повышение трудовых пенсий в среднем на 5% произойдет с 1 сентября. Это предусмотрено указом №288,…
10 граждан Украины и 10 военнослужащих Российской Федерации, ранее находившихся в плену, вернулись домой Республика…
Лучшие комбайнеры (зерно + рапс) 24 августа 2026 Зябко Александр – 2664 т (филиал «Ольшанка-Агро»…
22 августа в Березинском биосферном заповеднике начался VII международный фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока». Заповедные…