
Хрысціянам, якія святкуюць Вялікдзень 17 красавіка 2022 г.
Дарагія жыхары Чашніцкага раёна!
Сардэчна віншуем вас з Вялікаднем!
Гэта свята прыходзіць да нас у цудоўны перыяд веснавога абнаўлення. Падобна да таго, як пад сонцам абуджаецца зямля, так і ў светлыя велікодныя дні вернікі адчуваюць асаблівы духоўны ўздым і імкненне рабіць дабро.
Велікодная ўрачыстасць мае асаблівую прыцягальную энергію, якая заклікае духоўна ўдасканальвацца, ажыццяўляць высакародныя памкненні, захоўваць мір у душы, сярод блізкіх, на роднай зямлі. Узнёслая радасць Уваскрэсення Хрыста прыносіць згоду і надае сілы атульваць клопатам і міласэрнасцю тых, хто мае патрэбу ў спачуванні і дапамозе.
Няхай святло гэтай урачыстасці напоўніць вас чыстымі думкамі і натхніць на новыя пачынанні і добрыя справы, падорыць цяпло, асвеціць верай і ўмацуе духоўныя і маральныя асновы.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і дабрабыту!
З павагай,
А. П. Быкаў,
старшыня Чашніцкага раённага
выканаўчага камітэта
А. Д. Косаў,
старшыня Чашніцкага раённага
Савета дэпутатаў