Categories: Важное

Рассказываем историю православного храма в агрогородке Красналуки

Аграгарадок Красналукі згубіўся сярод лясоў на самай мяжы Чашніцкага раёна. Яшчэ да 30-х гадоў мінулага стагоддзя ён быў тыповым мястэчкам: некалькі вуліц з тратуарамі, цагельня, дзве школы, крама і клуб. Аж да вайны тут захоўваліся старажытная двухпавярховая сінагога і драўляная царква.

Праваслаўную царкву пачалі буда- ваць у 1862 годзе на грошы, выдзеле­ныя ўрадам, а завяршылі толькі праз 14 гадоў, калі ў 1876-м адбылося асвячэн­не храма ў імя Святога Духа. Размешча­ны на высокім пагорку, даступны агля­ду з усіх бакоў, ён нават архітэктурна выступаў у якасці цэнтра Красналук. Напярэдадні прыхадскога свята, на Сёмуху, у Красналуках праходзіў што­гадовы кірмаш, які збіраў шматлікіх сялян з навакольных вёсак. Нават калі царква пасля рэвалюцыі была зачыне­на, традыцыя працягвалася доўгія гады аж да Вялікай Айчыннай вайны.

Чорным віхурам смерці прайшлі па нашай зямлі нямецка-фашысцкія захопнікі. Яны фактычна сцерлі з твару зямлі ранейшыя, даваенныя Крас­налукі, у кар’еры каля цагельні забілі больш за трыста яўрэяў. Снарадам была знішчана і драўляная Свята-Ду­хаўская царква.

У пасляваенныя гады на былым камен­ным падмурку храма быў пабудаваны сель­скі дом культуры, які да гэтага размяшчаў­ся ў будынку старой сінагогі. На працягу наступных дзесяці­годдзяў менавіта клуб заставаўся на вёсцы адзіным цэнтрам ду­хоўнага жыцця.

У перабудову і цяж­кія дзевяностыя людзі сталі вяртацца да сваіх гістарычных і куль­турных каранёў. Тады ў мясцовых жыхароў і ўзнікла ідэя аднаўлен­ня храма. Ураджэнец суседняй вёскі Міха­лова Анатоль Казы­рыцкі не проста выка­заў такую прапанову, але і выступіў мецэна­там, прафінансаваўшы разам з землякамі рэалізацыю праекта. Ніхто не ведаў перша­пачаткова, як выглядала папярэдняя царква, вонкавае аблічча храма рас­працоўвалі нанова. Але якое ж было здзіўленне, калі пазней, дзякуючы знойдзеным старадаўнім фатаграфіям, удалося ўстанавіць, што новы храм амаль паўтарае архітэктурныя формы ранейшай культавай пабудовы.

Царква ў імя святога праведнага Іаана Кранштадскага была пабудава­на ў 1999 годзе. Людзі самастойна за­казвалі падсвечнікі, ахвяравалі іконы, пашылі заслону для царскай брамы. Як успамінаюць прыхаджане, яшчэ не былі канчаткова выкладзены падло­га, а іканастас склалі з чорна-белых, знятых на ксераксе, ікон, калі ў храме адслужылі першую літургію. Пры пад­трымцы мясцовых улад стварылі нядзельную школу.

Красналукі зноў змяніліся, толькі зараз у жыхароў, як і сто гадоў таму, ёсць свой храм. Цяперашні святар, іерэй Канстанцін Грыгаровіч, пра­цягвае служэнне папярэднікаў, нясе Божае слова людзям. Пры ім царкву ўвянчалі паўнацэнныя купалы. Тэры­торыя вакол добраўпарадкавана. Але самае галоўнае, як адзначае айцец Кан­станцін, гэта «добраўпарадкаванне» чалавечых душ. Бо знешняя набожнас­ць нічога не вартая, калі чалавек у паў­сядзённым жыцці не пачне ўвасабляць ідэалы хрысціянства, такія блізкія і зразумелыя нашым продкам.

Андрей Шидловский 

 

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

КГК выявил нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах госорганов

Комитетом госконтроля Витебской области выявлены нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах государственных органов…

2 часа ago

Развитие проекта «Здоровые города и поселки» в Чашникском районе

В Республики Беларусь проект «Здоровые города и поселки» стартовал в 2012 году, в Витебской области…

8 часов ago

Выставка о 22 женщинах – Героях Соцтруда открылась в Палате представителей

Выставка о 22 женщинах - Героях Социалистического Труда открылась в фойе Овального зала Дома правительства,…

12 часов ago

Лучшие организации и предприятия Витебщины занесены на областную Доску почета

Лучшие районы, предприятия и организации северного региона, занесенные на областную Доску почета, сегодня чествовали в…

12 часов ago

УП «Витебскоблгаз» напоминает !

Уважаемые жители района, во избежание возникновения аварийных ситуаций и несчастных случаев, в соответствии с Правилами…

14 часов ago

Пьяный посетитель кафе избил сотрудника из-за потерянного ключа

Культурный отдых в одном из кафе города Чашники закончился для 39-летнего местного жителя уголовным делом.…

14 часов ago