Фотофакт: яркие моменты празднования Фестиваля Василя Тяпинского на Чашниччине

Сярэднявечныя рыцары і дамы на вуліцы райцэнтра, дзівосныя ўборы і атмасфера старажытнага беларускага кірмашу: у Чашніках прайшоў раённы фестываль, прысвечаны славутаму земляку Васілю Цяпінскому.

Расказваем пра асноўныя акцэнты свята.

Гасціннасць стала візіт­най карткай Чашніччыны. Падворкі сельсаветаў, раз­мешчаныя на плошчы перад Чашніцкім раённым цэн­трам культуры, прапанавалі ўдзельнікам фестывалю зна­ёмства з вырабамі народных умельцаў. Тут таксама мож­на было пачуць прыпеўкі і жарты, пачаставацца стра­вамі беларускай кухні. І ўсё гэта прапаноўвалася шчыра, з запалам і ад душы.

 

Яркімі фарбамі напоўнілі горад удзельнікі касцюміра­ванага шэсця: дамы ў сярэд­нявечных уборах, сялянкі, рыцары і сам знакаміты асветнік, які выдаў Евангел­ле ў далёкім 16-м стагоддзі. Пераўвасабленне было ма­ляўнічым, а паглыбленне ў эпоху натуральным. Атмас­феру Сярэднявечча дапа­маглі стварыць удзельнікі аршанскага клуба гістарыч­най, ролевай рэканструкцыі і настольных гульняў «Ро­стань». Тэатралізаваны па­каз на сцэнічнай пляцоўцы перад домам культуры, калі адважныя рыцары на мячах змагаліся за прыхільнасць дамы сэрца, – усё гэта было настолькі цудоўна, наколькі і рэалістычна. У атмасферу прыгожага акунуліся гле­дачы падчас конкурсаў на лепшыя сукенку і капялюш, дзе нашы зямлячкі прад­ставілі самастойна вырабле­ныя ўборы. І той, хто гэта бачыў, мог пераканацца: беларускім майстрыцам па­зайздросцяць любыя замор­скія куцюр’е.

 

Таленавітыя людзі жылі на нашай зямлі не толькі ў далёкія стагоддзі. Сучаснікі не менш таленавітыя. Су­стрэча з зямлячкай Васіля Цяпінскага, ураджэнкай раёна Вольгай Булай ста­ла знакавай падзеяй свята. Сёння яна артыстка Ма­ладзёжнага тэатра эстрады, педагог, лаўрэат міжнарод­ных конкурсаў, уладальнік цудоўнага голасу і яркага таленту. А калісьці на па­путках і рэйсавых аўтобу­сах дабіралася з Цяпіна да музычнай школы, упарта і настойліва дамагаючыся пастаўленай мэты – стаць артысткай эстрады, спявач­кай. Яна дабілася свайго, але захавала шчырасць, ад­крытасць і любоў да малой Радзімы. У дыялогавай пля­цоўцы разам з Вольгай пры­нялі ўдзел актрысы і тэлевя­дучыя сёстры Аляксандра і Валянціна Груздзевы. Прысутныя змаглі задаць зорным гасцям пытанні, а таксама патанчыць пад кам­пазіцыі, якія прагучалі ў вы­кананні спявачак.

 

Не засталося свята і без выступленняў мясцовых талентаў: свае нумары гле­дачам падарылі калектывы Чашніцкай, Новалукомль­скай школ мастацтваў, уд­зельнікі фальклорных гуртоў, сольныя выканаўцы.

 

Віртуознае майстэрства – гэта асаблівая тэма для размовы. Безумоўна, усе ар­тысты, якія выступілі на свя­це, выключна таленавітыя. Але сапраўдным адкрыццём для чашнічан стаў канцэрт лаўрэата міжнародных кон­курсаў, цымбалісткі Ганны Шаркоўскай з Лепеля. Як справядліва адзначыла вяду­чая, гледачы чакалі класіч­най народнай музыкі. Але з першымі акордамі стала зразумела: гэта выступленне – сапраўдны выбух эмоцый. Тое, што на нацыянальным інструменце могуць так пра­гучаць «Modern Talking», песні Віктара Цоя ці гурта «Король и Шут», а таксама мноства іншых кампазіцый, сапраўды ўражвае. Па-май­стэрску валодаючы не толькі інструментам, але і настроем аўдыторыі, Ганна стварыла сапраўдны фурор, які феер­веркам эмоцый завяршыў яскравы фестывальны дзень. Свята, прысвечанае памяці вялікага асветніка Беларусі, пачалося сярэднявечным шэсцем, а завяршылася су­часнымі акордамі на трады­цыйных цымбалах, бачна выяўляючы пераемнасць культуры, нязменнасць у імк­ненні людзей ва ўсе часы да творчасці і прыгажосці. Яр­кімі фарбамі расквеціла яно пачатак чашніцкага лета.

Андрей Шидловский 

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

КГК выявил нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах госорганов

Комитетом госконтроля Витебской области выявлены нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах государственных органов…

2 часа ago

Развитие проекта «Здоровые города и поселки» в Чашникском районе

В Республики Беларусь проект «Здоровые города и поселки» стартовал в 2012 году, в Витебской области…

8 часов ago

Выставка о 22 женщинах – Героях Соцтруда открылась в Палате представителей

Выставка о 22 женщинах - Героях Социалистического Труда открылась в фойе Овального зала Дома правительства,…

12 часов ago

Лучшие организации и предприятия Витебщины занесены на областную Доску почета

Лучшие районы, предприятия и организации северного региона, занесенные на областную Доску почета, сегодня чествовали в…

12 часов ago

УП «Витебскоблгаз» напоминает !

Уважаемые жители района, во избежание возникновения аварийных ситуаций и несчастных случаев, в соответствии с Правилами…

14 часов ago

Пьяный посетитель кафе избил сотрудника из-за потерянного ключа

Культурный отдых в одном из кафе города Чашники закончился для 39-летнего местного жителя уголовным делом.…

14 часов ago