«А вось як было ў нас на Русальным тыдні, пасля Сёмухі: дзеўкі ў русалак гулялі – пераапрануцца, валасы ўскалмацяць і пахаваюцца ў жыце. Як міма хлопцы з дзяўчатамі ідуць, так тыя русалкі з поля павыскокваюць, ды давай хлопцаў казытаць. Тыя крычаць: «Дапамажыце, русалка задушыць!». Мы ведалі, што русалкі несапраўдныя, але ўсе роўна страшна было», – прыво- дзіць успаміны бабулі з Міёршчыны загадчыца сектара этналінгвістыкі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Баганёва.
Яны настолькі каштоўныя, наколькі рэдкай становіцца сёння сама гэтая традыцыя, у якой не проста вытокі культуры, але і духоўны код, крыніца самабытнасці і сілы народа. На шчасце, і ў нашыя дні застаюцца тыя, для каго народная творчасць не паданні далёкай даўніны, а прадмет увасаблення сучасных яркіх ідэй. Такія людзі, кіраўнікі фальклорных калектываў і метадысты па фальклоры з усяго Прыдзвіння, сабраліся ў Чашніцкім цэнтры культуры.
– Падобныя сустрэчы праводзяцца абласным метадычным цэнтрам на сталай аснове. Важна не проста добра вывучыць абрад, але захаваць яго, даць другое жыццё, – адзначае начальнік аддзела традыцыйнай культуры Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Лілія Рэзкіна.
Падставай правесці школу ў Чашніцкім раёне стала знаёмства з народным абрадам, які традыцыйна праходзіць на першым тыдні Пятроўскага паста. «Розгары» уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей і ўжо сталі візітнай карткай Лукомльскага сельскага дома культуры, аб чым пісала раней наша газета.
У рамках праграмы мерапрыемства ўсе прысутныя змаглі не толькі паглядзець на абрадавыя дзеі, але і стаць іх непасрэднымі ўдзельнікамі. А яшчэ развучыць і праспяваць купальскія песні, даведацца пра апісанні традыцый Паазер’я, а таксама згуляць (менавіта так кажуць пра гэты танец) бойкую «Ходцаўскую кадрылю», прадстаўленую для гасцей калектывам «Крывія» Сененскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Атмасферай народнага свята агарнуў дакументальны фільм «Купалле на Полаччыне», зняты экспедыцыяй пры ўдзеле бабуль, асобныя з якіх нара- дзіліся ў канцы 19-га стагоддзя. Каментарыі непасрэднага ўдзельніка той экспедыцыі, супрацоўніка НАН Беларусі Алены Баганёвай, жывыя, з гумарам і сумам адначасова, зрабілі магчымым параўнаць сучасны мастацкі фальклор з народнай традыцыяй, якая, дарэчы, усюды мае свае адметнасці.
Напрыклад, на сяле яшчэ і цяпер на Купалле прынята «рабіць бясчынствы»: камусьці дзверы падапруць, калёсы перакацяць з месца на месца.
А вось у вёсках Полаччыны Купальскай ноччу маглі выкласці кастрыцай дарогу ад парога да парога хат, дзе жылі мужчына і жанчына, меўшыя любоўную сувязь.
І, канешне, паўсюдна прыкметай жывой народнай традыцыі з’яўляюцца абрадавыя песні. Менавіта тыя, што вывучылі ўдзельнікі школы фалькларыстаў. У цэлым аўтэнтычнымі былі не толькі песні і танцы, але і сама гутарка, поўная атмасферы ўспамінаў аб мінулым Беларусі, традыцыях, якія, на шчасце, не паміраюць, а жывуць у нашчадках. Лішнім доказам чаму стаў яркі народны танец у выкананні маладых удзельнікаў фальклорнага калектыву з суседняга Сянно.
В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…
"Малая радзіма", "Код молодости" - о том, какие локации будут работать на республиканском празднике "Купалье"…
20 июня 2026 года с 9.00 до 12.00 по номеру телефона 3-47-76 «прямую телефонную линию»…
C мая по ноябрь 2026 года проходит Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против…
На базе КУП «ЖКХ г. Чашники Чашникского района» прошло очередное заседание Координационного совета общественных объединений…
Из года в год погода не перестает нас удивлять: шквалистые ветра, грозы, ливни. И хорошо,…