Дзіцячы садок №7 горада Чашнікі прыняў удзельнікаў раённага конкурсу прафесійнага майстэрства кухараў устаноў дашкольнай адукацыі «Лепшы ў прафесіі – 2023».
Повар Аксана Сугакова працуе у сёмым дзіцячым садзе адносна нядаўна, але ўжо паспела заваяваць аўтарытэт сярод калег і прыхільнасць выхаванцаў. І апошнім сапраўды ёсць за што яе любіць: эксклюзіўныя рэцэпты курынага суфле, фруктовых салатаў, разнастайнай выпечкі і ўзвараў уваходзяць у штодзённы рацыён дзетак. А на конкурсе, пераможцай якога стала менавіта Аксана Славаміраўна, стравы заслужылі самую высокую адзнаку суддзяў. Мерапрыемста праходзіць на Чашніччыне другі раз і сведчыць аб сур’ёзнай увазе з боку як устаноў адукацыі, так і раённых улад да пытанняў забеспячэння харчавання дашкалят. Падобныя конкурсы – нагода не толькі лішні раз успомніць аб патрэбнай прафесіі, але і абмяняцца з калегамі вопытам, падзяліцца новымі тэхналогіямі і рэцэптамі.
А яшчэ, як мяркуе намеснік загадчыка дзіцячага сада №7 горада Чашнікі Таццяна Белавусава, спаборніцтва дае выдатную магчымасць праверыць веды кухараў, якія працуюць у сферы дзіцячага харчавання.
– Толькі на першы погляд можа здацца, што повару досыць уменняў хатняй гаспадыні. Насамрэч важна не проста «на выдатна» ведаць тэхналогію прыгатавання ежы, але і валодаць тонкасцямі рацыёну і меню, выконваць санітарна-гігіенічныя правілы. Тэарэтычныя пытанні заўсёды выступаюць часткай конкурснай праграмы, – расказвае Таццяна Анатольеўна.
Важным момантам такіх мерапрыемстваў з’яўляецца магчымасць для работніка паўнацэнна праявіць здольнасці і таленты. Бо кулінарыя – гэта сфера, дзе творчасць абмяжоўваецца толькі фантазіяй повара. А ўдзел у конкурсах дазваляе развіць крэатыўнае мысленне, дапамагае больш паспяхова спраўляцца з паўсядзённымі прафесійнымі задачамі.
Ну і, вядома, якім бы значным не быў удзел, а перамога ў спаборніцтве акрыляе, надае сіл для дасягнення новых вышынь, матывуе ўдасканальваць майстэрства. Што асабліва важна для маладых спецыялістаў, з ліку якіх і сёлетні пераможца.
Дзяўчына расказвае, што рыхтуючыся да спаборніцтва, яна вельмі хвалявалася. Асабліва шмат увагі прыйшлося надаць рэпетыцыям музычных нумароў, бо яе паўсядзённая праца не патрабуе акцёрскіх навыкаў.
– Для мяне гэта першая спроба ўдзелу ў конкурсе, таму хваляванне перапаўняла да канца. Не думала, што стану лепшай, бо побач выступалі куды больш вопытныя калегі, але ў глыбіні душы спадзявалася на перамогу, – дзеліцца ўражаннямі Аксана.
Агульнай для гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства стала ўпэўненасць, што падобныя спаборніцтвы, якія садзейнічаюць фарміраванню пазітыўнага іміджу прафесіі, стымулююць развіццё майстэрства, трэба праводзіць і далей.
Комитетом госконтроля Витебской области выявлены нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах государственных органов…
В Республики Беларусь проект «Здоровые города и поселки» стартовал в 2012 году, в Витебской области…
Выставка о 22 женщинах - Героях Социалистического Труда открылась в фойе Овального зала Дома правительства,…
Лучшие районы, предприятия и организации северного региона, занесенные на областную Доску почета, сегодня чествовали в…
Уважаемые жители района, во избежание возникновения аварийных ситуаций и несчастных случаев, в соответствии с Правилами…
Культурный отдых в одном из кафе города Чашники закончился для 39-летнего местного жителя уголовным делом.…