Рассказываем о том, как в Чашниках прошел конкурс профессионального мастерства среди поваров дошкольных учреждений

Дзіцячы садок №7 горада Чашнікі прыняў удзельнікаў раённага конкурсу прафесійнага майстэрства кухараў устаноў дашкольнай адукацыі «Лепшы ў прафесіі — 2023».

Повар Аксана Сугакова працуе у сё­мым дзіцячым садзе адносна нядаў­на, але ўжо паспела заваяваць аўта­рытэт сярод калег і прыхільнасць выхаванцаў. І апошнім сапраўды ёсць за што яе любіць: эксклюзіўныя рэцэпты курынага суфле, фрукто­вых салатаў, разнастайнай выпечкі і ўзвараў уваходзяць у штодзённы рацыён дзетак. А на конкурсе, пе­раможцай якога стала менавіта Аксана Славаміраўна, стравы за­служылі самую высокую адзнаку суддзяў. Мерапрыемста праходзіць на Чашніччыне другі раз і сведчыць аб сур’ёзнай увазе з боку як уста­ноў адукацыі, так і раённых улад да пытанняў забеспячэння харча­вання дашкалят. Падобныя кон­курсы – нагода не толькі лішні раз успомніць аб патрэбнай прафесіі, але і абмяняцца з калегамі вопытам, падзяліцца новымі тэхналогіямі і рэцэптамі.

А яшчэ, як мяркуе намеснік за­гадчыка дзіцячага сада №7 горада Чашнікі Таццяна Белавусава, спа­борніцтва дае выдатную магчымасць праверыць веды кухараў, якія пра­цуюць у сферы дзіцячага харчаван­ня.

– Толькі на першы погляд можа здацца, што повару досыць уменняў хатняй гаспадыні. Насамрэч важна не проста «на выдатна» ведаць тэх­налогію прыгатавання ежы, але і ва­лодаць тонкасцямі рацыёну і меню, выконваць санітарна-гігіенічныя правілы. Тэарэтычныя пытанні заў­сёды выступаюць часткай конкурс­най праграмы, – расказвае Таццяна Анатольеўна.

Важным момантам такіх мера­прыемстваў з’яўляецца магчымасць для работніка паўнацэнна праявіць здольнасці і таленты. Бо куліна­рыя – гэта сфера, дзе творчасць аб­мяжоўваецца толькі фантазіяй по­вара. А ўдзел у конкурсах дазваляе развіць крэатыўнае мысленне, дапа­магае больш паспяхова спраўляцца з паўсядзённымі прафесійнымі зада­чамі.

Ну і, вядома, якім бы значным не быў удзел, а перамога ў спабор­ніцтве акрыляе, надае сіл для да­сягнення новых вышынь, матывуе ўдасканальваць майстэрства. Што асабліва важна для маладых спецы­ялістаў, з ліку якіх і сёлетні пера­можца.

Дзяўчына расказвае, што рыхту­ючыся да спаборніцтва, яна вельмі хвалявалася. Асабліва шмат увагі прыйшлося надаць рэпетыцыям му­зычных ну­мароў, бо яе паўсядзённая праца не па­трабуе акцёрскіх навыкаў.

– Для мяне гэта першая спроба ўдзелу ў конкурсе, таму хваляванне перапаўняла да канца. Не думала, што стану лепшай, бо побач выступалі куды больш вопытныя калегі, але ў глыбіні душы спадзявалася на пера­могу, – дзеліцца ўражаннямі Аксана.

Агульнай для гасцей і ўдзель­нікаў мерапрыемства стала ўпэўне­насць, што падобныя спаборніцтвы, якія садзейнічаюць фарміраванню пазітыўнага іміджу прафесіі, сты­мулююць развіццё майстэрства, трэ­ба праводзіць і далей.