Аграрии Чашникского района собирают урожай кукурузы

Калектыў ААТ «Вядрэнскае-Агра» займае першае месца ў раёне па тэмпах ўборкі кукурузы на сілас, а таксама і па ўраджайнасці названай культуры.

Як адзначыў дырэктар прадпрыем­ства Антон Пух, надвор’е гэтым ле­там падвяло вяскоўцаў у перыяд ка­савіцы, таму кампенсаваць недабор травяністых кармоў даводзіцца за кошт «царыцы палёў». Пад кукурузай у гаспадарцы занята 260 га, сярэдняя ўраджайнасць зялёнай масы склала 179 ц/га. Каб забяспечыць пагалоўе буйной рагатай жывёлы кормам на зіму, важна не прапусціць час, таму працаваць даводзіцца ад зары да цёмна.

Важнасць моманту разумеюць вад­зіцелі і механізатары, якія шчыруюць на палях. Тут склалася сапраўдная ка­манда прафесіяналаў: убірае кукурузу на КВК Сяргей Кацар, адвозкай за­ймаюцца механізатар Васіль Смык, вадзіцелі Пётр Мурашка і Аляк­сандр Пятрашка. Іх імёны штогод – у спісе лепшых аграрыяў раёна.

Стаж Аляксандра Пятрашкі на прадпрыемстве больш за 35 гадоў. У агульнай справе корманарыхтоўкі яго роля звязана з адвозкай скошанай масы ў сіласныя траншэі. Аляксандр Дзмітрыевіч працуе на пару з камбай­нерам, таму іх работа павінна быць зладжанай.

— Мы разумеем адзін аднаго ўжо з паўслова, — адзначае вадзіцель, — усе нацэлены на канкрэтны вынік. Бо ад сабранага ў засекі збожжа, нарыхта­ванага корму цалкам залежыць наш заробак, а значыць, дабрабыт сем’яў.

Адвозячы зялёную масу да месца захоўвання, Аляксандр распавядае, што кукуруза, асабліва ў нізінных месцах, вымахала сёлета добрая, сфармаваліся паўнавартасныя катахі. Для ўборкі на насенне яшчэ ранавата, а вось на сілас — у самы раз.

У аснове высокага ўраджаю — выкананне тэхналогіі: важна якасна апрацаваць глебу, своечасова ўнесці ўгнаенні, у тэрмін правесці пасяўную.

Аляксандр Дзмітрыевіч расказвае аб тонкасцях сельгасвытворчасці, зы­ходзячы не з тэарэтычных выкладак, а са шматгадовага асабістага вопыту і практыкі некалькіх пакаленняў агра­рыяў. Бацька і дзед майго суразмоўцы дзесяцігоддзямі працавалі на калгас­ных нівах. Агульны стаж іх дынастыі пераваліў за стагоддзе!

Вяскоўцы з ранняй вясны да по­зняй восені ў полі: інтэнсіўнасць працы ў раслінаводстве памяншаец­ца хіба што з першым снегам. Тады надыходзіць час падрыхтоўкі да наступнай гарачай пары: праводзіц­ца рамонт, прафілактычнае абслу­гоўванне тэхнікі.

Я выказваю здзіўленне, як можна не проста працаваць, а ўвесь час жыць у такім рытме. У адказ Аляксандр кажа, што радасць убіраць у полі ўраджай ён не прамяняў бы на самую прэстыжную працу ў свеце.

Гэтыя палі, на якіх, як мора, хва­люецца жыта, ці шуміць, саспяваючы, кукуруза, сталі ўжо роднымі для яго. Ён у адказе за іх, і за вынік сваёй працы.

Менавіта ў гэтым галоўны сакрэт сельгаспрадпрыемства: калі ёсць сум­ленныя адносіны да таго, чым займа­ешся, тады будзе і поспех. А значыць, і хлеб на стале.

 Андрэй ШЫДЛОЎСКІ

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Следственный комитет напоминает правила безопасности на воде:

Купайтесь только в оборудованных местах. Дикие пляжи, технические водоемы и заброшенные карьеры – зоны смертельного…

4 часа ago

В Чашниках студенческий отряд «Искра» помогает коммунальщикам

В Чашниках продолжает работу студенческий отряд «Искра» имени Героя Советского Союза ЕленыГригорьевны Мазаник, бойцы которого…

4 часа ago

Лето с пользой: во второй школе Новолукомля стартовала смена лагеря «Берегиня Лукомля»

5 августа 2026 года на базе ГУО «Средняя школа №2 имени Ф.Ф.Озмителя» торжественно открылась смена…

4 часа ago

В ДТП в Светлогорском районе погибли три человека, в том числе ребенок

В Светлогорском районе Гомельской области в результате ДТП погибли три человека. Об этом БЕЛТА сообщили…

4 часа ago

В Беларуси намолотили более 5 млн тонн зерна

В Беларуси намолотили более 5 млн т зерна, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

4 часа ago

Расскажи о своем роднике

Как сообщают в Чашникской районной инспекции природных ресурсов и охраны окружающей среды, сейчас в Беларуси…

4 часа ago