Categories: Новости

О своей деятельности и увлечениях рассказала старейшина деревни Гриньки

Шмат гадоў яна прадстаўляе мясцовую ўладу, але першы ўрок кіравання, атрыманы ад старшыні калгаса, памятае да гэтага часу. У гасцях у старэйшыны Грынькоў Кругліцкага сельсавета Тамары Палубінскай пабываў карэспандэнт раённай газеты.

– Я тады яшчэ зусім дзяўчынкай была, калі па размеркаванні прыйшла ў калгас «Чырвоны Сцяг». І амаль адразу мне даверылі пасаду галоўнага заатэхніка. Памятаю, на ферме размаўляла з даяркамі і па вясковай звычцы называла ўсіх па імёнах – «цётка Надзя», «цётка Ніна». Старшыня калгаса паклікаў мяне і сказаў, што да калег, незалежна ад узросту і пасады, трэба звяртацца выключна на «Вы», – успамінае Тамара Іванаўна пра свае першыя дні працы кіраўніком.

Той выпадак Тамара Палубінская запомніла на ўсё жыццё, бо звяртаючы ўвагу на недахоп, старшыня зрабіў гэта сам-насам, не выстаўляючы сітуацыю напаказ перад калектывам. Гэтымі прынцыпамі з таго часу і кіруецца яна сама: калі ўзначаліла аддзяленне ў калгасе «Прагрэс», калі пазней, будучы абранай старэйшынай, пагрузілася ў клопаты аднавяскоўцаў. Годнасць чалавека трэба паважаць, тады дасягнеш і патрэбных вынікаў. Але на п’яніц і лайдакоў управу Тамара Іванаўна знаходзіла, пра што распавядае так: – Больш за ўсё ў жыцці не люблю і не ўмею лаяцца. Калі здаралася, што трактарыст выязджаў нецвярозым на поле, мне лягчэй было адхіліць яго ад працы, а за руль сесці самой. Лепшы ўрок – уласны прыклад.

Самае цікавае, што метад даваў большы вынік, чым усе гутаркі ды ўгаворы. Наступны раз чалавек стараўся не парушаць дысцыпліну.

А на тых, хто пра сумленне забыўся, управу знаходзілі прафкам і таварыскі суд гаспадаркі. У іх рабоце Тамара Іванаўна ўдзельнічала на пастаяннай аснове. Менавіта актыўная грамадская пазіцыя стала прычынай таго, што людзі даверылі ёй адказную ролю.


Больш за 20 гадоў прайшло з таго часу, але з усімі праблемамі аднавяскоўцы нязменна звяртаюцца да старэйшыны, а ўжо яна ўвесь час на сувязі з сельсаветам і адказнымі службамі. Электразабеспячэнне, парадак на могілках, стан дарог – пытанні, здавалася б, аднатыпныя, але для мясцовых жыхароў часта жыццёва важныя. Узяць хаця б занесеную снегам дарогу, па якой зімой спяшаецца да чалавека хуткая дапамога.

Закранаючы тэму, Тамара Іванаўна адзначае вялікую ўвагу да клопатаў сяльчан з боку ўлады на ўсіх узроўнях. Вось і амбулаторыя на колах як прыклад выдатнай падтрымкі: і ўрач агледзіць, і кардыяграму зробяць, і аналізы прымуць. Блізкасць медыцыны асабліва актуальная, улічваючы, што пераважная большасць насельніцтва Грынькоў – людзі пажылыя.

Гаворачы пра гэта, Тамара Іванаўна прыкметна становіцца сумнай: яна памятае вёску маладой і шматлюднай, калі тут і клуб, і ФАП, і пошта, і школа былі. Будынак апошняй, які доўгі час пуставаў, з нядаўняй пары займае прадпрыемства па вытворчасці ўгнаенняў з азёрнага глею. У гэтым старэйшына бачыць добры знак: будзе вытворчасць – будуць працоўныя месцы, а значыць, ёсць упэўненасць, што гісторыя населенага пункту працягнецца.

Акрамя клопатаў аднавяскоўцаў, доўгімі зімовымі вечарамі не дае ёй сумаваць незвычайнае хобі. Падораны калісьці дачкой набор для стварэння карцін з алмазнай мазаікі стаў прычынай захаплення Тамары Палубінскай гэтым сучасным відам творчасці. Сёння ўжо не адзін дзясятак работ упрыгожвае сцены іх з мужам утульнага дома, ператвараючы яго ў сапраўдную карцінную галерэю.

 

Андрей ШИДЛОВСКИЙ

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Фотофакт. Спортивный праздник прошел на стадионе спорткомплекса «Энергетик»

В Чашникском районе население привлекают к занятиям спортом и активному образу жизни. Сегодня на стадионе…

7 часов ago

Назначен помощник депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по Лепельскому избирательному округу № 23

Помощником депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по Лепельскому избирательному округу № 23 восьмого…

9 часов ago

ИП в Беларуси с 1 июля смогут предоставлять налоговые декларации только в электронном виде

В Беларуси с 1 июля 2024 года вводится обязанность для всех индивидуальных предпринимателей предоставлять налоговые…

11 часов ago

Изменились номера телефонов Чашникской ветеринарной станции

Бухгалтерия: 8(02133) 6-06-86, факс 6-06-23; главный ветеринарный врач: 8(02133) 6-06-47; ветврачи: 8(02133) 6-06-67; диагностическая лаборатория,…

12 часов ago

Фотофакт. Районный конкурс чтецов “Поэзия души и солнца” прошел в Чашниках

Замечательные стихотворения, посвященные весне, добру и Воскресению Христа, звучали в стенах Чашникского районного центра детей…

13 часов ago

Дружная семья Хлусовых из Чашник не представляет ни дня без спорта и активного образа

В семье Хлусовых из райцентра спорт является неотъемлемой частью жизни. Физические упражнения и активный образ…

13 часов ago