Фотаздымак тэлеграм-канала “Энергия Лукомля”
Свята прыходзіць у кожны дом, у тым ліку дзякуючы актывістам філіялу Лукомльская ДРЭС РУП «Віцебскэнерга».
Пераднавагодняя акцыя «Нашы дзеці», якая стала звыклай для Беларусі, знаходзіць шырокі водгук сярод грамадства. Прадстаўнікі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў, асобныя грамадзяне спяшаюцца стварыць дзеткам радасную атмасферу свята.
Як распавяла намеснік дырэктара філіяла Галіна Авіжа, работнікі электрастанцыі традыцыйна не засталіся ў баку ад добрых пачынанняў. Свае падарункі і добрыя словы віншавання з чароўнымі зімовымі святамі яны адрасавалі не толькі дзецям, але і пажылым людзям. У первшую чаргу ветэранам флагмана беларускай энергетыкі з ліку вязняў канцлагераў, людзей, якія перажылі блакаду Ленінграда.
У дні праваслаўнага Раства самыя заслужаныя людзі Новалукомля, а таксама дзеці са шматдзетных і замяшчальных сем’яў атрымалі падарункі ад калектыву ДРЭС. У акцыі, як заўсёды, прынялі ўдзел члены БРСМ, кіраўнікі структурных падраздзяленняў прадпрыемства. Разам з віншаваннямі прагучалі падрыхтаваныя песні, якія створылі атмасферу сапраўднага каляднага вечара.
Андрэй Шыдлоўскі
Спасатели МЧС на 100 процентов убеждены, безопасность начинается с самого детства! Поэтому на постоянной основе…
На государственной границе между белорусской и польской сторонами прошла операция по обмену задержанными лицами по…
Ежегодно работники МЧС среди основных причин возгораний в природных экосистемах выделяют неосторожное обращение с огнём…
Помните о безопасности на мероприятиях с массовым пребыванием людей Сегодня, а особенно в мегаполисах, люди…
В суете повседневной жизни мы часто забываем о самых базовых аспектах безопасности. Между тем, простой…
Приближается одна из самых значимых и важных дат для нашей страны – День Победы. О…