В Чашниках прошли соревнования, посвященные Неделе родительской любви

У межах Тыдня бацькоўскай любві ў раёне прайшоў шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку і ўмацаванне сямейных адносін. На адно з такіх мы завіталі і вырашылі падзяліцца сваімі ўражаннямі.

Так у басейне фізкультурна-спартыўнага комплекса «Скіна» прайшло воднае спаборніцтва, прысвечанае баць коўскаму тыдню. Усім вядома, што вада свавольства не даруе, таму перад пачаткам кіраўнік «Таварыства выратавання на вадзе» Міхаіл Папко правёў гутарку з удзельнікамі спаборніцтва аб мерах бяспекі. Удзел у мерапрыемстве прынялі сямейныя каманды з Новалукомля і Чашнік.

Больш дэталёва пра падрыхтоўку мерапрыемства нам расказаў непасрэдны ініцыятар і арганізатар воднага свята інструктар-метадыст Сяргей Халецкі:

– Спаборніцтва задумвалася непасрэдна для таго, каб падкрэсліць важнасць бацькоўскай увагі і падтрымкі ў выхаванні дзяцей. Асабліва гэта патрэбна, калі дзіця толькі спрабуе свае сілы ў любым відзе спорту, а плаванне, трэба сказаць, адзін з самых няпростых, – адзначыў трэнер і дадаў: – Улічыце той факт, што ўзрост нашых плыўцоў – з другога па пяты клас і ўсе яны толькі спрабуюць сябе ў плаванні.

Назіраючы за актыўнасцю юных удзельнікаў, іх паводзінамі на вадзе нават не верылася, што яны толькі пачынаюць вывучаць азы плавання: даволі ўпэўнена трымаліся ў басейне. І гэта, у першую чаргу, заслуга трэнера і, безумоўна, бацькоўская падтрымка. Адразу хочацца заўважыць, як шчыра і пранікнёна бацькі перажывалі за дзяцей, дапамагалі, падтрымлівалі на кожным кроку воднага шляху спаборніцтва.

На пытанне, з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся пры падрыхтоўцы да такога відовішчнага і , улічваючы зусім юны ўзрост удзельнікаў, няпростага мерапрыемства, Сяргей Уладзіміравіч адказаў:

– Асаблівых перашкод не ўзнікала: дзяцей у басейн не трэба ўгаворваць, бягуць самі, толькі арганізуй, а вось з бацькамі складаней. Пажадана, каб кіраўніцтва арганізацый ішло насустрач і адпускала з работы для такіх мерапрыемстваў. Бацькоўская прысутнасць побач заўжды падбадзёрвае.

Спаборніцтва, хочацца адзначыць, прайшло на адным дыханні. Адчувалася добрая падрыхтоўчая работа вопытнага трэнера: усе восем этапаў былі дэталёва прадуманы, ніводзін не паўтарыўся. Улічваючы той факт, што конкурсы на вадзе заўжды больш складаныя чым на сушы, можна было толькі падзівіцца з вынаходніцтва трэнера-арганізатара. Былі задзейнічаны ўсе магчымыя водныя атрыбуты: дошкі для плавання, мячы, выратавальныя колы, асабліва цікавым і відовішчным было спаборніцтва з надзіманым матрацам. Каманды прайшлі ўсе этапы водных спаборніцтваў арганізавана і зладжана.

Сваіх дзетак на трыбунах падтрымлівалі мамы і таты, дзядулі і бабулі. Яны, можна сказаць, са сваім дзіцём ці ўнукам таксама пераадольвалі гэтыя восем этапаў, няхай сабе проста назіраючы за тым, як хлопчык або дзяўчынка імкнецца стаць пераможцам. Дух спаборніцтва аб’ядноўваў усіх. Скажу шчыра, асабіста ў мяне бацькі, якія падтрымалі дзетак не толькі на трыбунах, але і ў басейне, выклікалі вялікую павагу. Сказаць жа, што хтосьці трымаўся няўпэўнена, проста язык не паварочваецца. Усе сем’і паказалі сапраўдную згуртаванасць, волю да перамогі, знайшлося месца і азарту.

У выніку ўсе ўдзельнікі атрымалі граматы, медалі і салодкія прызы ад аб’яднання «Белая Русь», а сямейныя пары былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі. І самае галоўнае: усе атрымалі ад мерапрыемства масу станоўчых эмоцый.

Валянціна ПРЫШЧЭПАВА.
Фота аўтара

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Комитет госконтроля: на страже комфортной среды проживания

В Комитете государственного контроля Витебской области на постоянном контроле вопросы обеспечения комфортной и благоприятной среды…

1 час ago

История партизанки Колос Марии Тимофеевна

Колос (Завадская) Мария Тимофеевна родилась 28 февраля 1918 года в местечке Коханово Оршанского уезда Могилевской…

1 час ago

Будь готов и действуй – призыв спасателей к подрастающему поколению

Спасатели МЧС на 100 процентов убеждены, безопасность начинается с самого детства! Поэтому на постоянной основе…

8 часов ago

Обмен задержанными по формуле “пять на пять” прошел на границе Беларуси и Польши

 На государственной границе между белорусской и польской сторонами прошла операция по обмену задержанными лицами по…

9 часов ago

Пожароопасный период: соблюдайте правила безопасности

Ежегодно работники МЧС среди основных причин возгораний в природных экосистемах выделяют неосторожное обращение с огнём…

9 часов ago

Как не стать жертвой толпы

Помните о безопасности на мероприятиях с массовым пребыванием людей Сегодня, а особенно в мегаполисах, люди…

9 часов ago