Об особенностях прохождения техосмотра рассказал специалист

Сёння колькасць машын на дарогах не злічыць, не за гарамі той час, калі яна будзе эквівалентная
насельніцтву краіны. Кожнае аўто патрабуе і належнай увагі, і рэгулярнага праходжэння тэхнічнага агляду. Пра яго асаблівасці мы і вырашылі пагаварыць з начальнікам дыягнастычнай станцыі тэхагляду №154 філіяла «Аўтатранспартнае прадпрыемства №14 г. Лепеля» – Андрэем Жагалковічам.

– Наколькі важна своечасова праходзіць тэхагляд, бо не сакрэт, што сустракаюцца і нядобрасумленныя аўтаўладальнікі з пратэрмінаваным ці ўвогуле няпройдзеным?

– Пачнём з таго, што ў Правілах дарожнага руху да кладна акрэслена, што забараняецца ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў, якія не маюць адпаведнага дазволу з боку дыягнастычнай станцыі. Гэта ўсё робіцца з адной мэтай: засцерагчы ўдзельнікаў руху ад небяспекі на дарозе.

– На правілах праходжання тэхагляду не будзем спыняцца, думаю, што кожны адказны аўтаўладальнік іх ведае. Тым больш, што ўсю патрэбную інфармацыю можна знайсці на сайце вашай арганізацыі. Якія змены ў праходжанні агляду машын адбыліся за апошні час?

– Кантрольна-дыягнастычныя работы праводзяцца ў адпаведнасці з тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза «Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў», – патлумачыў Андрэй Алегавіч. – Што тычыцца непасрэдна дыягнастычнай работы, то кардынальных змен не адбылося. Адзінае
раней пры пакупцы аўто новаму ўладальніку не трэба было праходзіць тэхагляд, калі срокі дазвалялі, зараз жа з пакупкай аўто патрэбна нанова праходзіць усю працэдуру.

– Ад аўтааматараў можна пачуць разважанні, што патрабаванні для праходжання дыягностыкі «памякчэлі» і можна з невялікімі недахопамі прайсці тэхагляд. Ці так?

– Так і ёсць, з назначнымі пашкоджаннямі ў лакафарбавым пакрыцці праходзяць. Больш увагі пры аглядзе сталі ўдзяляць тэхнічнаму стану вузлоў аўтамабіля, ад якога залежыць, як будзе весці сябе машына на дарозе і бяспека ўдзельнікаў руху. А вось патрабаванні да экалагічнай бяспекі сталі больш лаяльнымі.

– Якія недахопы часцей выяўляе тэхагляд?

– На першым месцы па непраходжанні – непаладкі тармазной сістэмы, затым ідуць праблемы з электраабсталяваннем і недахопы ў рабоце знешніх светлавых прыбораў, – адказаў Андрэй Алегавіч і зазначыў, што 82% аўтаўладальнікаў праходзіць тэхагляд з першага разу.

– Сапраўды, лічба ўнушальная, сведчыць аб высокай ступені адказнасці аўтааматараў. Калі загаварылі пра канкрэтныя лічбы, колькі па статыстыцы машын праходзіць тэхагляд на вашай дыягнастычнай станцыі?

– За 2023 год у нас прайшло праверку 5795 аўтамабіляў, калі браць бягучы год, то з улікам верасня –4432. Цікавы той факт, што ўладальнікі больш аддаюць перавагу для праходжання працэдуры цёпламу сезону: так з сакавіка па кастрычнік у сярэднім за дзень праходзіць 25-30 машын, а вось з лістапада па люты – каля 15.

Вось такую цікавую інфармацыю для аўтааматараў паведаў нам начальнік дыягнастычнай станцыі Андрэй Жагалковіч. Па гэтых лічбах можна зрабіць вывад, што свята аўтамабілістаў адзначала значная частка жыхароў раёна. Свята святам, але ж хочацца звярнуцца да пачатку размовы і нагадаць усім пра важнасць праходжання тэхагляду. Не трэба выпрабоўваць свой лёс: на кожнага несумленнага аўтаўладальніка заўжды знойдзецца сумленны супрацоўнік ДАІ.

Валянціна ПРЫШЧЭПАВА

Фота аўтара

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Фотофакт. Торжественная церемония перезахоронения

Сегодня у воинского захоронения №2623 в деревне Горы Чашникского района состоялась торжественная церемония перезахоронения останков…

3 часа ago

Подробности нового раунда переговоров Лукашенко со спецпосланником США Коулом

Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с представителями команды Президента США Дональда Трампа во главе со…

5 часов ago

Праздник, рожденный историей

Депутат Пала­ты предста­вителей На­ционального собрания Республики Бе­ларусь Виктор Азарёнок: – День народного единства – один…

7 часов ago

Голос молодого поколения: о Дне народного единства

Яна Бурдыко, учащаяся 10- го класса Чаш­никской гимна­зии: – Для меня день 17 сентября на­полнен…

7 часов ago

Игорь Залесский, руководитель по военно-патриотическому воспитанию средней школы №4 г. Чашники:

– Одна из важных дат истории Беларуси – 17 сентября 1939 года, подарившая надежду на­роду…

7 часов ago

Биатлонистка из Новолукомля поднялась на пьедестал республиканских соревнований

Наша землячка Виталина Шашкова – бронзовый призер «Спартакиады училищ олимпийского резерва» по биатлону. В г.…

8 часов ago