В нашем проекте “Страницы истории” вспоминаем Нину Трофимовну Киндяеву, которая много сделала для сохранения истории Чашникской земли

Быстракрылай птушкай пралятае жыццё чалавека. Вось, здаецца, жыў, ствараў, дбаў, не пра сябе – пра іншых. Памірае чалавек, і быццам знікае ўсё, што ён зрабіў. Але так не павінна быць, створанаму, як кажуць, наканавана жыць, асабліва калі яно было створана на карысць тваёй малой радзімы, з клопатам пра землякоў. Першачарговая ўвага тут належыць рупліўцам, імёны якіх, на жаль, памятаюць далёка не ўсе. Мы вырашылі прыгадаць імя Ніны Кіндзяевай, якая шмат зрабіла для захавання гісторыі Чашніцкай зямлі.

Гэта быў чалавек няпростага лёсу. Калі глядзіш на фотаздымак, дзіву даешся, як такая абаяльная з прыгожай прычоскай жанчына паспявала весці і актыўную грамадскую дзейнасць, і займацца краязнаўствам, пакінуўшы шмат цікавага матэрыялу сваім нашчадкам.

Чаго варты адзін той факт, што яна шмат зрабіла для ўвекавечання памяці нашага славутага земляка Янкі Журбы, успаміны пра якога засталіся з часоў працы яго выкладчыкам музыкі і спеваў у школе, дзе вучылася Ніна Трафімаўна.

Але пойдзем па парадку. Ніна Трафімаўна нарадзілася яшчэ да вайны, у 1935 годзе ў мястэчку, як раней называлі, Чашнікі. Скончыла фізіка-матэматычны факультэт ВДПІ, зараз ВДУ. Па размеркаванні трапіла ў Вяжоўскую СШ, дзе працавала настаўніцай матэматыкі, завучам, дырэктарам. Потым была работа інспектарам Чашніцкага рана, а праз два гады яна ўжо загадчыца. Але большую частку сваёй працоўнай біяграфіі Ніна Трафімаўна аддала грамадскай дзейнасці, калі на працягу дваццаці год была другім сакратаром Чашніцкага райкама партыі. Гэта быў лёсавызначальны час. Яна цалкам аддавала сябе рабоце. Якой яна была?…На жаль, інфармацыі захавалася няшмат, нам пашчасціла сустрэцца з тымі, хто ведаў яе непасрэдна.

Так Мікалай Цітавіч Дробыш прыгадвае Ніну Трафімаўну як чалавека з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, адзначаючы, што гэта адметная рыса людзей даваеннага пакалення. І пагаварыць магла, і разабрацца ў многіх справах. Шмат увагі з яе боку ўдзялялася сельскай гаспадарцы, яна клапацілася пра дабрабыт працаўнікоў гэтай сферы. Ёй хацелася аб’яднаць людзей, падтрымаць для дасягнення паспяховых вынікаў, і трэба зазначыць, калі бралася за справу, то даводзіла яе да лагічнага завяршэння. Гаворачы пра даследчую дзейнасць, хочацца адзначыць важны ўклад Ніны Трафімаўны ў стварэнне кнігі «Памяць. Чашніцкі раён». Яна была непасрэдным ініцыятарам яе напісання. Бывала, разам ездзілі ў пошуках матэрыялу, запомнілася, як завіталі ў госці да Рыгора Рэлеса ў Мінск, вельмі сціпла жыў наш пісьменнік. Сустракаліся і з Алесем Шашковым, чые творы былі ўключаны ў школьную праграму. Пра іх і шмат другой цікавай інфармацыі вы знойдзеце ў кнізе «Памяць».

Сваімі ўспамінамі падзялілася і былы дырэктар Чашніцкага краязнаўчага музея Людміла Касцянка, якая працавала з Нінай Кіндзяевай з часоў стварэння музея.

– Ніну Трафімаўну памятаю яшчэ з партыйных паседжанняў. Гэта была шчырая ў сваіх памкненнях жанчына, у адносінах да іншых вылучалася тактоўнасцю. Яна хоць і займала высокую па тых часах пасаду, імкнулася нічым не вылучацца сярод простых людзей. І трэба сказаць, ёй давяралі, звярталіся з рознымі просьбамі: дапамагчы з лекамі, з работай, пасадзейнічаць у вырашэнні праблем – яна нікому не адмаўляла. Памятаю, калі яна ўжо не была на пасадзе сакратара, а працавала звычайным навуковым супрацоўнікам у музеі, людзі да яе ўсё роўна ішлі, і яна, як магла, дапамагала, раз’ясняла.

Яна была непасрэдным ініцыятарам стварэння Чашніцкага раённага музея, які адкрыўся ў 1987 годзе. Трэба адзначыць, што ў музеі на той час вялася актыўная даследчая дзейнасць і Ніна Трафімаўна садзейнічала гэтаму, а калі яна прыйшла навуковым супрацоўнікам у музей, краязнаўчая работа з яе непасрэдным удзелам набыла асаблівы размах. Быў сабраны багаты матэрыял. З мэтай іх падрыхтоўкі даводзілася працаваць разам у архівах Віцебска, Мінска, Санкт-Пецярбурга, яна выкарыстоўвала публікацыі газет, часопісаў. Праводзіла асабістыя даследаванні, не шкадуючы часу і сіл. Напрыклад, запісала ўспаміны нашага земляка выдатнага хіміка, двойчы лаўрэата Сталінскай прэміі Р. Е. Каплана і надрукавала іх у раённай газеце. Стаяла на чале аматарскага аб’яднання «Спадчына», разам яго ўдзельнікі аб’ехалі ўсе ваколіцы з мэтай папаўнення даследчых матэрыялаў.

Такой яе запомнілі сучаснікі. Пра такіх рупліўцаў звычайна кажуць: яна не жыла, а гарэла сваёй дзейнасцю. І маштаб работы, прадзеланай Нінай Кіндзяевай, уражвае. Цудоўна, што ў наш час ёсць людзі, пераважна ў педагагічным асяроддзі, якія працягваюць краязнаўчую работу. Справа, распачатая Нінай Трафімаўнай, жыве.

Хочацца, каб след, пакінуты нашай зямлячкай, ніколі не знікаў, а як у вершы Янкі Журбы «цягнуўся істужкай», звязваючы паміж сабой мінулае і будучыню. А гэта ўжо залежыць ад кожнага з нас. Імя Ніны Трафімаўны павінна гучаць, а не вымаўляцца шэптам ва ўстановах, да якіх яна пры жыцці мела непасрэднае дачыненне.

Валянціна Прышчэпава

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Будь готов и действуй – призыв спасателей к подрастающему поколению

Спасатели МЧС на 100 процентов убеждены, безопасность начинается с самого детства! Поэтому на постоянной основе…

59 минут ago

Обмен задержанными по формуле “пять на пять” прошел на границе Беларуси и Польши

 На государственной границе между белорусской и польской сторонами прошла операция по обмену задержанными лицами по…

2 часа ago

Пожароопасный период: соблюдайте правила безопасности

Ежегодно работники МЧС среди основных причин возгораний в природных экосистемах выделяют неосторожное обращение с огнём…

2 часа ago

Как не стать жертвой толпы

Помните о безопасности на мероприятиях с массовым пребыванием людей Сегодня, а особенно в мегаполисах, люди…

2 часа ago

Тихий страж вашего дома: автономный пожарный извещатель

В суете повседневной жизни мы часто забываем о самых базовых аспектах безопасности. Между тем, простой…

2 часа ago

Подготовка к 81-летию Победы в Великой Отечественной войне – на особом контроле у главы района

Приближается одна из самых значимых и важных дат для нашей страны – День Победы. О…

5 часов ago